Шматлікія значныя моманты з гісторыі Беларусі савецкія гісторыі, пад ціскам пануючай камуністычнай ідэалогіі, вымушаны былі замоўчваць або падаваць у негатыўнай афарбоўцы.
Калі Беларусь стала незалежнай – гістарычная навука зазіхацела нацыянальнымі фарбамі, а яе даследчыкі выявілі шмат белых плямаў у дадзенай навуцы.
З гэтага курсу, які правеў Аляксей Кайрыс, слухачы даведаліся пра галоўныя гістарычныя падзеі з беларускай гісторыі, больш глыбока пазнаёміцеся з гістарычнымі асобамі, якія ўплывалі сваёй дзейнасцю на развіццё будучыні і пакінулі ў гісторыі свой значны след.
Глядзіце запісы заняткаў ніжэй:
Мэтай працы Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку з’яўляецца пашырэнне доступу сталых людзей да атрымання ведаў і ўменняў, карысных для жыцця ў сучасным грамадстве, спрыянне самарэалізацыі сталых людзей.
Віртуальны ўніверсітэт заснаваны сябрамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.
У кастрычніку 2020 г. Віртуальны Універсітэт Залатога Веку быў названы адной з лепшых практык грамадзянскай адукацыі ў краінах Усходняга Партнёрства, а таксама Расіі.
22 чэрвеня 2021