Яго працы знаходзяцца ў галерэях у ЗША і Бразіліі, Кітая і Швайцарыі, Нідэрландаў і Германіі, Літвы і Украіны, Польшчы і Францыі. Прыватныя калекцыянеры не шкадуюць за іх дзясяткі тысячаў долараў!
Пазнаёміцца з адным з найлепшых мастакоў сучаснай Беларусі і яго працамі змогуць удзельнікі першай у новым сезоне адкрытай онлайн лекцыі Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку! Запрашаем!
Ужо 17 лістапада Сяргей Грыневіч пазнаеміць вас са сваімі працамі за апошнія гады.
Лекцыя Сяргея будзе цікавай ўсім, хто хоча трохі арыентавацца ў сучасным мастацтве.
Калі? 17 лістапада , 18:00-19:30.
Дзе? Анлайн-плацоўка ZOOM.
Каб далучыцца да сутрэчы, запоўніце, калі ласка, кароткую анкету.
Вось што кажа мастак пра сваю дзейнасць: «Для мяне праца над карцінамі з’яўляецца таксама суб’ектыўнай спробай паразважаць над паняццямі дабра і зла, спробай адшукаць візуальны код іх узаемапранікнення, намацаць часам няўлоўную мяжу паміж імі».
15 лістапада 2021