Спрабавалі разабрацца ў гэтым пытанні слухачы і слухачкі Віртуальнага ўніверсітэта Залатога Веку 18 лістапада падчас online-лекцыі ад магістра і аспіранта ў галіне футуралогіі Лаўраса Нарэйкі (Фінляндыя).
Запрашаем зазірнуць у будучыню разам з намі!
Галіна будучынства – менавіта так называецца навука, якая вывучае магчымыя, імаверны і жаданыя будучыні – з’явілася ў 60-х гадах у ЗША.
Правілы будучыні, Рэй Амара:
1 – будучына няпэўная
2 – яе немагчыма варажыць
3 – на яе можна уплываць
Цікавы факт: першыя знакі пра будучыню могуць з’яўляцца сярод творчага андеграўнда – паэты, пісменнікі, творцы.
Сёння чалавек можа падавацца дзікаватым і незразумелым для грамадства, а ўжо праз некалькі год яго думкі і творы стаюць вельмі актуальнымі.
Спосабаў вывучаць будучыню сотні. Таксама існуюць і розныя метады як сабіраць, аналізаваць будучыню, паказваць вынік.
Напрыклад, для паказа будучыні выкарыстоўваюць сцэнарны метад, для сбора інфармацыі – сканаванне гарызонтаў і г.д.
Па назіраннях Лаўраса Нарэйкі, сёння інтарэс да будучынства як да прафесіі расце.
Спецыялізацыя ў галіне будучынства дапамагае быць актыўнымі і ствараць будучыню, шукаць адказ на пытанне “Чаго мы хочам і як гэтага дасягнуць?”.
Пяць вымярэнняў будучыннасці:
1 – ведаць, што час прыносіць змены,
2 -меркаваць, што магу ўплываць на будучыну,
3 – клапаціцца пра ўсіх,
4 – памятаць, што будучынаў (і шляхоў) шмат
5 – разумець, што ўсё звязана
Матывацыйныя цытаты ад Лаўраса Нарэйкі:
“У цябе многа шляхоў змяніць будучыню, калі ты гэтага сапраўды хочаш!”
“Як справіцца са страхам будучыні? Лепш за ўсё дапамагае прыклад тых, хто дасягнуў гэтых пераменаў. Атачыце сябе натхняльнымі людзьмі, чытайце пра іх, бярыце прыклад!”
“Людзі могуць выбіраць свой стан сярод пэўнага кола станаў і перажываць розныя”
“Трэба быць па-максімуму свабоднымі для ўсіх выпадкаў”
“Усё мяняецца. Калі ты не актыўны, ёсць другія актыўныя, якія будуць актыўнымі за цябе. Якія б мы не былі разумныя, калі мы нічога не робім – гэта значыць, што мы амаль нічога не ведаем”
Мэтай працы Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку з’яўляецца пашырэнне доступу сталых людзей і прадстаўнікоў іншых пакаленняў да атрымання ведаў і ўменняў, карысных для жыцця ў сучасным грамадстве, развіцця і самарэалізацыі.
Глядзіце, якія яшчэ онлайн сустрэчы адбудуцца ў хуткім часе:
23 лістапада. Как разрешать конфликты в семье и в своём окружении с помощью медиации
25 лістапада. Финансовая грамотность для золотого возраста: подводные камни и острова безопасности кредитов и депозитов
Чытайце таксама:
Сяргей Грыневіч: “Наканаванне мастака – не заўседы маляваць прыгажосць”
19 лістапада 2021