Менавіта такую тэму разглядалі студэнты Віртуальнага ўніверсітэта на першым занятку курса “Гісторыя Беларусі: падзеі, асобы, працэсы”, які вядзе Аляксей Кайрыс.
На пачатку лекцыі слухачы і слухачкі зазірнулі ў мінулыя часы і даведаліся пра ўсе этапы гісторыі Старога замку.
Аляксей расказаў і паказаў, як змяняўся выгляд пабудовы ў часы праўлення розных князёў, каралёў і кіраўнікоў.
Стары замак быў моцна пашкоджаны ў часы Паўночнай вайны, за Польскім часам ён апынуўся зусім у занядбаным стане, а ідэя аднавіць пабудову ўзнікла толькі ў 1980-х гадах.
Зусім нядаўна частка Замку была адрэстаўравана і ўжо прымае экскурсіі.
Лектар падзяліўся сваімі ураджаннямі ад наведвання Замка, прадэманстраваў фотаздымкі адноўленнай пабудовы і заахвоціў студэнтаў схадзіць на экспазіцыю, якая ўжо дасяжная для кожнага.
Поўны змест лекцыі, а таксама фотаздымкі адноўленага Замка знутры шукайце ў запісе лекцыі!
Пазнаёміцца з раскладам усіх лекцый курса “Гісторыя Беларусі: падзеі, асобы, працэсы” можна па спасылцы.
Мэтай працы Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку з’яўляецца пашырэнне доступу сталых людзей і прадстаўнікоў іншых пакаленняў да атрымання ведаў і ўменняў, карысных для жыцця ў сучасным грамадстве, развіцця і самарэалізацыі.
Глядзіце, якія яшчэ онлайн сустрэчы адбудуцца ў хуткім часе:
25 лістапада. Финансовая грамотность для золотого возраста: подводные камни и острова безопасности кредитов и депозитов
4 снежня. Как узнать о своих корнях с минимальными затратами времени и средств
Чытайце таксама:
Сяргей Грыневіч: “Наканаванне мастака – не заўседы маляваць прыгажосць”
Ці магчыма зазірнуць у будучыню? Запіс лекцыі “Зазірнуць у будучыню альбо асновы футуралогіі”
Медиация – способ решить конфликт для ответственных за свою жизнь
25 лістапада 2021