На другім занятку курса “Гісторыя Беларусі: падзеі, асобы, працэсы” магістр гістарычных навук Аляксей Кайрыс распавядаў пра гісторыю старадаўніх святаў беларусаў. Лекцыя адбылася 1 снежня.
Аляксей зазначыў, што амаль усе сённяшнія хрысціянскія святы бяруць свае вытокі з паганства.
Першым старажытным святам, пра якое даведаліся слухачы і слухачкі ўніверсітэта, сталі Каляды.
Лектар распавёў пра святочны стол, які накрывалі ў гэты час, калядаванні, варажбу і іншыя абрады.
Цікава, што ў беларусаў усе значныя святы заўсёды суправаджаліся ўспамінамі памёрлых продкаў. Для іх нават ставілі асобныя прыборы на стол, размаўлялі з імі.
Пра якія яшчэ святы вы даведаецеся, калі паглядзіце запіс заняткаў:
– Масленіца – провады зімы.
– Камаедзіца – свята, звязанае з сустрэчай вясны.
– Благавешчанне – першапачаткова лічылася святам прылёту буслоў.
– Вербны тыдзень або Пальмавая нядзеля.
– Вялікдзень – самае важнае свята ў дахрысціянстве і хрысціянстве.
– Купалле – свята летняга сонцастаяння.
– Дажынкі – свята, якое прысвячалася сканчэнню жніва.
– Дзяды і Бабы – дзень успамінаў памерлых.
Пазнаёміцца з раскладам усіх лекцый курса “Гісторыя Беларусі: падзеі, асобы, працэсы” можна па спасылцы.
Мэтай працы Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку з’яўляецца пашырэнне доступу сталых людзей і прадстаўнікоў іншых пакаленняў да атрымання ведаў і ўменняў, карысных для жыцця ў сучасным грамадстве, развіцця і самарэалізацыі.
Чытайце таксама:
Четыре шага к эффективному расслаблению: в рамках курса о когнитивном здоровье прошло второе занятие
Студентки и студенты ВУЗВ изучали финансовую грамотность
Гродзенскі стары замак: тады і цяпер
Медиация – способ решить конфликт для ответственных за свою жизнь
Куркума, фиксация на моменте и новая миссия: что еще полезно для нашего мозга?
Ці магчыма зазірнуць у будучыню?
Сяргей Грыневіч: “Наканаванне мастака – не заўседы маляваць прыгажосць”
02 снежня 2021