Біблія з’яўляецца святой кнігай для хрысціян розных канфесій – праваслаўных, каталікоў, пратэстантаў. Гэта таксама важны помнік культуры, у якім адлюстраваны гістарычны кантэкст; навуковыя погляды эпохі, у якую пісаліся асобныя кнігі; адукацыя, характар і тэмперамент аўтараў. Пра ўсё гэта трэба ведаць, каб правільна разумець Біблію.
Падчас гэтага курсу мы паспрабуем знайсці адказы на пытанні: ці супярэчыць Святое Пісанне сучаснай навуцы, што ў Бібліі з’ўляецца прадметам веры, а што – сведчаннем эпохі, адлюстраваннем культурнай парадыгмы; дзе праходзіць мяжа паміж боскім і чалавечым у біблійных тэкстах, чым святая кніга хрысціян можа ўзбагаціць няверуючых.
Пагаворым пра структуру Бібліі, літаратурныя стылі і жанры ў ёй, прынцыпы тлумачэння біблейскіх тэкстаў.
Адкажам на пытанне, ці дайшла да нас гэтая кніга без скажэнняў, ці цягам стагоддзяў у яе ўносіліся змены.
Звернем увагу і на апокрыфы – кнігі, аўтарства якіх прыпісваецца розным біблейскім героям, і якія Царква нібыта стагоддзямі хавала ад шырокага кола вернікаў.
Калі?
11 снежня а 11 гадзіне.
16 снежня а 18 гадзіне.
Для ўдзелу ў курсе, запоўніце, кароткую анкету.
Курс правядзе Андрэй Крот – святар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, настаяцель парафіі Маці Божае Фацімскай у Гродне, гісторык і багаслоў. Аўтар і вядучы перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” Ватыканскага радыё, выкладчык Тэалагічнага каледжа імя св. Казіміра ў Гродне.
Мэтай працы Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку з’яўляецца пашырэнне доступу сталых людзей і прадстаўнікоў іншых пакаленняў да атрымання ведаў і ўменняў, карысных для жыцця ў сучасным грамадстве, развіцця і самарэалізацыі.
06 снежня 2021