“Уводзіны ў Біблію” – так называецца новы цыкл заняткаў, які распачаўся на платформе Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку. Вядзе заняткі грэка-каталіцкі святар айцец Андрэй Крот.
“Біблія – гэта не проста помнік старажытнай культуры і літаратуры. Яна ўплывае і на сучасную культуру”, – адзначае Андрэй Крот.
Цікава, што Біблія – гэта святая кніга і для хрысціянаў, і для іўдзеяў. Адрозненне ў тым, што хрысціяне вызнаюць і Новы і Стары Запавет (две асноўныя часткі Бібліі), а іўдзеі – толькі Стары Запавет.
Праваслаўныя, каталікі і пратэстанты прымаюць 27 кніг Новага Запавету.
Яны, як і кнігі Старога Запавету, дзеляцца на некалькі груп:
– гістарычныя,
– дыдактычныя,
– прароцкія.
Уся Біблія складаецца са шматлікіх кніг.
Што гэта за кнігі, хто іх напісаў і чаму адны кнігі ўваходзяць ў Святое Пісанне, а другія – не?
Чаму Біблія – гэта суаўтарская праца Бога, чалавека і царквы?
Што такое Біблійнае натхненне і якія яго аспекты?
Шукайце адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў запісе лекцыі Андрэя Крата.
Наступны занятак курса “Уводзіны ў Біблію”, які адбудзецца 16 снежня а 18-ай гадзіне, будзе прысвячаны тэме аўтарства Бібліі.
Бонус для тых, хто дачытаў гэты артыкул да канца – разгорнуты анонс другой лекцыі ад айца Андрэя 🙂
“На наступным занятку мы пагаворым пра тое, ці пісалі апосталы Евангелле цёплымі летнімі палестынскімі вечарамі пры святле вогнішча. Будзем ругацца непрыстойнымі славамі “бультман” і “дзібеліус”. А таксама пагаворым пра тое, як Маісей апісваў сваю смерць, калі ён быў жывы”
Глядзіце, якія яшчэ лекцыі адбудуцца ў снежні:
14 снежня ў 16:00 адбудзецца заключны занятак “Гибкость нашего тела. Основы стрейтчинга (растяжки)” у межах курса Марыны Калінінай (Зялёнай) “Движение – жизнь”.
15 снежня ў 18:00 Аляксей Кайрыс запрашае на сваю апошнюю ў гэтым семестры лекцыю “Тры паўстанні нашчадкаў Рэчы Паспалітай: 1794, 1830 і 1863”.
18 снежня чакаем усіх у 11:00 на лекцыі “Как узнать о своих корнях с минимальными затратами времени и средств”, якую правядзе Алена Кароўчанка.
13 снежня 2021