Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

На працягу курса “Гісторыя Беларусі: працэсы, асобы, падзеі” слухачы і слухачкі ўніверсітэта даведваліся пра кріміналітэт у 19-м стагоддзі, вучыліся святкаваць старадаўнія святы беларусаў, а таксама паглыбляліся ў таямніцы гісторыі Гродзенскага старога замку.

На апошняй лекцыі Аляксей Кайрыс распавядаў пра тры паўстанні нашчадкаў Рэчы Паспалітай: 1794, 1830 і 1863.

На курсе, прысвечаным гісторыі Беларусі, адбыўся фінальны занятак

Лектар распаваёў пра перадпасылкі, вынікі і няўдачы паўстанняў, а таксама пра выбітных асобаў, звязаных з ім.

Да прыкладу, сярод удзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. была і буйная шляхта (белыя) і вельмі шмат адукаваных маладых людзей, прыхільнікаў ідэі стварэння новай дзяржавы (чырвоныя).

На курсе, прысвечаным гісторыі Беларусі, адбыўся фінальны занятак

“Вялікую ролю ў паўстанні, вядома, адыграў Вікенцій Канстанцін Каліноўскі, – адзначыў Аляксей і распавёў пра гэтую добра вядомую многім беларусам постаць.

Каб разабрацца ў храналогіі падзей і дакладна зразумець усё, што тычыцца паўстанняў 1794, 1830 і 1863, прапануем паглядець запіс лекцыі.

Глядзіце, якія яшчэ лекцыі адбудуцца ў снежні:

16 снежня а 18-ай гадзіне Андрэй Крот правядзе другі занятак з курса “Уводзіны ў Біблію”, які будзе прысвечаны тэме аўтарства Бібліі.

18 снежня чакаем усіх у 11:00 на лекцыі “Как узнать о своих корнях с минимальными затратами времени и средств”, якую правядзе Алена Кароўчанка.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі