На другім занятку са святаром Андрэем Кратом гаварылі пра чалавечае аўтарства некаторых кніг Бібліі. А менавіта – пра Пяцікніжжа (Стары Запавед) і Евангелле (Новы Запавет).
Доўгі час лічылася, што аўтарства кніг Старога Запавету належыць тым, чыімі імёнамі яны падпісаны. Але навука не стаяла на месцы, Біблію даследвалі і знаходзілі розныя спрэчныя моманты.
Аўтарства Пяцікніжжа
Пяцікніжжа складаецца з кніг Роду (Быццё) Выхаду, Святарская (Левіт), Лічбаў, Паўторнага закону (Другазаконне).
Да 16 стагоддзя лічылася, што аўтарам усяго Пяцікніжжа з’яўляецца Майсей. Аднак пазней пачалі звяртаць увагу на пэўныя несастыкоўкі.
Выявілася, што канчаткова Пяцікніжжа аформілася пасля рэдакцыі чатырох груп людзей.
Аўтарства Евангелляў
Школа даследвання Евангелляў “Гісторыі форм” узнікла ў Германіі ў першай палове ХХ стагоддзя. Яе галоўныя прадстаўнікі – Марцін Дыбеліус і Рудольф Бультман.
Што такое Евангелле? Гэта словы і ўчынкі Хрыста, інтэрпрэтаваныя апосталамі і рэдагаваныя евангелістамі.
Аўтарства Евангелляў належыць Яну, Луке, Мацвею і Марку. Першапачаткова гэтыя кнігі былі напісаныя на грэцкай мове, а пасля перакладзены на розныя мовы свету.
Запрашаем паглядзець запіс другой лекцыі з курса “Уводзіны ў Біблію”!
Чытайце таксама, як прайшоў першы занятак са святаром беларускай грэка-каталіцкай царквы Андрэям Кратом:
Пра Біблію – грунтоўна, проста і з гумарам
Апошні ў гэтым семестры занятак у межах Віртуальнага Універсітэта адбудзецца 18 снежня, пачатак у 11:00.
Запрашаем зарэгістравацца на лекцыю “Как узнать о своих корнях с минимальными затратами времени и средств“, якую правядзе Алена Кароўчанка!
17 снежня 2021