Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

У Віртуальным Універсітэце Залатога Веку стартуе трэці сезон! 15 лютага мы распачынаем цыкл лекцый і курсаў.

Першай онлайн-сустэчай стане 3 занятак курса “Уводзіны ў біблію”.

Паглядзець, як праходзілі першыя заняткі курса можна тут. 

Біблія з’яўляецца святой кнігай для хрысціян розных канфесій – праваслаўных, каталікоў, пратэстантаў. Гэта таксама важны помнік культуры, у якім адлюстраваны гістарычны кантэкст; навуковыя погляды эпохі, у якую пісаліся асобныя кнігі; адукацыя, характар і тэмперамент аўтараў. Пра ўсё гэта трэба ведаць, каб правільна разумець Біблію.

Падчас гэтага курсу мы паспрабуем знайсці адказы на пытанні: ці супярэчыць Святое Пісанне сучаснай навуцы, што ў Бібліі з’ўляецца прадметам веры, а што – сведчаннем эпохі, адлюстраваннем культурнай парадыгмы; дзе праходзіць мяжа паміж боскім і чалавечым у біблійных тэкстах, чым святая кніга хрысціян можа ўзбагаціць няверуючых.

Пагаворым пра структуру Бібліі, літаратурныя стылі і жанры ў ёй, прынцыпы тлумачэння біблейскіх тэкстаў.

Адкажам на пытанне, ці дайшла да нас гэтая кніга без скажэнняў, ці цягам стагоддзяў у яе ўносіліся змены.

Звернем увагу і на апокрыфы – кнігі, аўтарства якіх прыпісваецца розным біблейскім героям, і якія Царква нібыта стагоддзямі хавала ад шырокага кола вернікаў.

Працягваем курс “Уводзіны ў біблію”

Калі?

15 лютага а 18 гадзіне – “Як да нас дайшоў тэкст Бібліі (мы пагаворым пра рукапісы Бібліі, адкрыцці ў Кумран, апокрыфы)”

 22 лютага а 18 гадзіне – “Як зразумець Біблію (мы пагаворым пра навуку, якая тлумачыць сэнс Бібліі – біблійную герменэўтыку, альбо экзэгезу, ды яе прынцыпы)”

Для ўдзелу ў курсе запоўніце кароткую анкету па гэтай спасылцы.

Працягваем курс “Уводзіны ў біблію”

Курс правядзе Андрэй Крот – святар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, настаяцель парафіі Маці Божае Фацімскай у Гродне, гісторык і багаслоў. Аўтар і вядучы перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” Ватыканскага радыё, выкладчык Тэалагічнага каледжа імя св. Казіміра ў Гродне.

У хуткім часе з’явіцца расклад заняткаў на бліжыйчы час. Сачыце за нашымі абвесткамі.