Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Гэты курс адрасаны тым, хто матываваны да жыцьця, хто цікавіцца прыродай матывацыі жыцьцядзейнасьці чалавека, заканамернасьцю грамадскіх працэсаў, хто цікавіцца цэльнасьцю ўспрыманьня сьвету (філязофіяй, псыхалёгіяй, грамадствазнаўствам).

У межах курса адбудуцца чатыры адкрытыя лекцыі.

Калі?

17 лютага, 18:00 – “Прырода матывацыі дзейнасьці чалавека.”

24 лютага, 18:00 – “Механізм рэалізацыі матывацыйных чыньнікаў.”

5 красавіка, 18:00 – “Грамадствазнаўства.”

26 красавіка , 18:00 – “Нацыянальная ідэя.”

Каб далучыцца да курса, запоўніце анкету па гэтай спасылцы.

Удзельнікі заняткаў навучацца фармуляваць праблемы жыцьцяздольнасьці чалавека, шукаць прыроду іх зьяўленьня, шукаць іхнія рашэньні.

Часткова лекцыі можна паглядзець тут:

Пачынаем новы курс ВУЗВ - “Філязофія быцьця”

Курс правядзе – Зміцер Абразцоў, адукацыя вышэйшая-тэхнічная, тэматам праграмы займаецца амаль 40 год.

У хуткім часе з’явіцца расклад заняткаў на бліжыйшы час. Сачыце за нашымі абвесткамі.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі