Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Першы занятак 15 лютага правёў святар Андрэй Крот. Ён распавёў, як да нас дайшоў тэкст Бібліі. Лекцыя стала працягам курса, які распачаўся яшчэ ў другім сезоне.

У Віртуальным Універсітэце распачаўся трэці сезон

Біблія існавала ў шматлікіх рукапісах. Яна пісалася на папірусе, скуры, дрэвы і камені ў форме сувояў або кодэксаў. Мы не маем аўтарскіх арыгінальных рукапісаў, да нас дайшлі толькі копіі.

У Віртуальным Універсітэце распачаўся трэці сезон

У сярэдзіне 20 стагоддзя на поўдні Ізраіля ў Кумране бедуіны знайшлі пячору са світкамі. Гэта апынуліся амаль усе кнігі Старога Запавета – біблійныя тэксты, апокрыфы, тэксты супольнасці ясеяў.

Што адбывалася ў Кумране ў Біблейскія часы?

Там жыла супольнасць ясеяў, якія перапісвалі і каментавалі Біблію. Паселішча было знішчана падчас габрэйскага паўстання.

Дакладнасць біблейскага тэксту падцвярджаюць пераклады Бібліі.

У Віртуальным Універсітэце распачаўся трэці сезон

Чаму мы можам казаць, што Біблія дайшла да нас без скажэнняў:

– супастаўленне тэкстаў страражытных рукапісаў,

– найноўныя археалагічныя адкрыцці,

– супастаўленні тэкста Бібліі з цытатамі ў старажытных аўтараў,

– параўнанне тэкста Бібліі і старажытных перакладаў.

Запрашаем паглядзець запіс лекцыі!

Наступная лекцыя Андрэя Крата адбудзецца 22 лютага а 18-ай гадзіне. Тэма занятку – “Як зразумець Біблію”.

З раскладам бліжэйшых заняткаў у Віртуальным Універсітэце Залатога Веку можна азнаёміцца па спасылцы.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі