Лектар курса “Філасофія быцця” Зміцер Абразцоў на першым занятку разглядаў тэму “Прырода матывацыі дзейнасці чалавека“.
Па словах Зміцера, чалавек усведамляе часовасць свайго існавання ўжо з трох-чатырох год. Такое ўспрыманне робіць яго існаванне бессэнсоўным.
“Крыніцай і сэнсам матывацыі можа стаць толькі тое, што ёсць вечным, – Бог”
Як фармуецца матывацыя да жыцця?
Кожнае дзеянне чалавека ажыццяўляецца матывацыяй, здольнасцямі і рэсурсамі. Лектар прапанаваў разабрацца, як фармуецца матывацыя дзейнасці чалавека.
Фактары:
– псіхалагчны стан,
– асабісты духоўны патэнцыял,
– светагляд,
– суадносіны сэнсу, мэты і сродкаў жыцця.
На вяршыне гэтай піраміды фармуюцца каштоўнасці чалавека.
Суадношанне гэтых фактараў уплывае на матывацыю.
Напрыклад, паводле Зміцера, псіхіка чалавека можа быць збалансаванай і незбалансаванай. І ад гэтага будзе залежыць сфармуляванасць яго інстытутаў духоўнай апоры: мовы, любові, рэлігійнасці і г.д.
Каб даведацца падрабязней пра іншыя фактары матывацыі, раім паглядзець запіс занятку “Прырода матывацыі дзейнасці чалавека”.
Наступныя лекцыі з курса “Філасофія быцця” адбудуцца:
– 24 лютага, 18:00 – “Механізм рэалізацыі матывацыйных фактараў”
– 3 сакавіка, 18:00 – “Грамадазнаўства”
– 10 сакавіка, 18:00 – “Нацыянальная ідэя”
Каб далучыцца, запоўніце невялікую анкету.
Даведацца, якія лекцыі пройдуць ў Віртуальным Універсітэце Залатога Веку ў бліжэйшы час можна па спасылцы.
Чытайце таксама:
19 лютага 2022