Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Усяго ў межах курса адбыліся чатыры лекцыі: дзве – ў мінулым семестры і дзве – ў гэтым.

На заключным занятку святар Андрэй Крот распавядаў, як зразумець Біблію.

Каб пазбегнуць двух крайнасцяў – недакладнага тлумачэння і занадта даслоўнага тлумачэння Бібліі – айцец Андрэй прапанаваў пагаварыць пра навуку, якая дапамагае тлумачыць Біблейны тэкст – герменэўтыкў.

Святое пісанне мае некалькі сэнсаў:

– літаральны (што напісана, тое і разумеем, у самым дакладным варыянце),

– духоўны (глыбокі сэнс напісанага).

Падчас занятку тэарэтычныя веды былі выкарастаныя на практычных прыкладах – канкрэтных тэкстах Бібліі. Айцец Андрэй чытаў прыповесць пра міласэрнага самараніна.

Пасля гэтага слухачы разглядзелі прапанаваны тэкст у гістарычным кантэксце, разабраліся, што ў ім літаральны сэнс, а што – духоўны.

Каб лепей разумець Біблію, глядзіце цалкам запіс заключнага занятку!

Паглядзець, як прайшлі мінулыя лекцыі:

Першы занятак: уводзіны ў Біблію

Другі занятак: хто аўтар Бібліі?

Трэці занятак: як да нас дайшоў тэкст Бібліі

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі