Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Выкладчыца курса Універсітэта Залатога Века «Самадэва-ёга» Надзея Шафрановіч запрашае слухачоў Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку да яе ранішняй гімнастыкі «Пачні свой лепшы дзень», якая праходзіць анлайн у зуме.

– Зарадка доўжыцца 25-30 хвілін і гэтага дастаткова, каб прачнуцца, узгадаць аб сваіх планах, прывесці свае мышцы ў тонус і напоўніцца энергіяй на ўвесь дзень. Мы пачынаем занятак з пастаноўкі намераў, затым некалькі практыкаванняў для самакарэкцыі суставаў, невялікі комплекс практыкаванняў, які запускае працу розных сістэм нашага цела, уключаючы энергетычную. Акрамя гэтага, гэта гімнастыка мае накаляльны эфект. Ужо праз два тыдні вы адчуеце вынік – ваша самаадчуванне палепшыцца, сіл будзе больш, цела стане больш рухомым і моцным, – кажа Надзея.

Калі: штодзённа панядзелак – пятніца ⏰ Час: 8:15 – 8:45. Пачынаем з 4 красавіка. Таксама 4 красавіка, а 18 гадзіне адбудзецца сустрэча – знаемства.

Каб далучыцца да заняткаў, запоўніце калі ласка, кароткую анкету па спасылцы.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі