Правяла занятак пад назвай “Выкарыстанне беларускай аўтэнтычнай музыкі ў практыцы арт-тэрапіі” выкладчыца і псіхолаг Наталля Дробыш. Размаўлялі пра беларускую музыку, пра традыцыі, якія прыйшлі да нас ад продкаў. Слухалі розныя музычныя інструменты, адгадвалі мастацкія творы і нават спявалі.
Для пачатку Наталля зрабіла невялічкае “падарожжа” у спецыфіку музыкі ў розных краінах. Яна распавяла пра музычныя інструменты і традыцыі некалькіх культур.
Напрыклад, спяваючыя чары, якія з’явіліся ў Азіі, зараз актыўна выкарыстоўваюцца па ўсім свеце, як элементы ёгі і тэрапіі. Самае важнае, падкрэсліла вядоўца, што гэтыя гукі трэба чуць ужывую. Ніякая тэхніка, якая б якасная яна ні была, не дасць поўнага адчування.
У беларускай культуры Наталля шукала і знайшла музыку, якую можна выкарыстоўваць у музыкатэрапіі.
“Якім чынам ўздейнічае на чалавека гук? Вельмі моцна! Слухавыя ўражанні, якія атрымлівае чалавек, актыўна ўздейнічаюць на ўсе сістэмы жыццядзейнасці чалавека, – кажа Наталля. – Не толькі на псіхаэмацыянальную, але і на фізічную”
Напрыклад білатэрапія доўбра ўплывае на дзяцей з асаблівасцямі развіцця. А метад дародавых спеваў цяжарных жанчын – навуковы і дакладна абгрунтаваны – добра ўплывае на стан маці і дзіця. Чаму менавіта спевы, а не слуханне? Падчас спеваў актвізуецца ўся сістэма, якая адказвае за дыханне, дробная і буйная маторыка, лёгкія напаўняюцца паветрам.
“Калі мы гаворым менавіта пра беларускую музыку, мы разумеем значэнне кожнага слова, спевы і словы прайшлі праз смугу стагоддзяў і маюць для нас сакральнае значэнне”
Як можна выкарыстоўваць музыку ў сваім жыцці? Як яна дапамагае ў арт-тэрапіі? Якая спеўная культура ў Беларусі?
Прапануем даведацца адказы на гэтыя пытанні, а таксама парынуць у сапраўдную беларускую культуру!
23 красавіка 2022