На курсе “Філасофія быцця” адбыўся заключны занятак. Разглядалі паняцці “нацыя”, “нацыянальная ідэя”, “нацыяналізм”.
Слова нацыя з’явілася ў 18-19 стагоддзі ад слова народ. У людзей ўзнікалі патрэбы ў супольным патэнцыяле.
Дзе было яго ўзяць? Толькі ў соцыўме. Паўстала пытанне, як задзейнічаць гэты патэнцыал. І менавіта тады пачало з’яўляцца паняцце нацыянальнай ідэі.
Пры стварэнні дзяржавы ўзнікала прававое поле. Праз яго і трансфармаваўся супольны патэнцыял.
Нацыянальнасць чалавека – самаідэнтыфікацыя чалавека ў прыналежнасці яго да народу.
Да ўзняцця пытання нацыянальнай ідэі неабходна разумець, навошта яна патрэбна людзям.
Структура нацыянальнай ідэі:
– дзеля чаго жыве чалавек,
– чаму людзі жывуць разам,
– як жыць разам, каб жыць дзеля чаго чалавек жыве.
Гэтыя пытанні вызначаюць далейшую дзейнасць людзей.
Падрабязны разгляд тэмы глядзіце ў запісе фінальнага занятку!
Глядзіце таксама:
Працягваецца курс “Філасофія быцця”: пра што размаўлялі на другой і трэцяй лекцыях
“Чалавек робць толькі тое, што ёсць яго інтарэсамі”. У Віртуальным Універсітэце распачаўся новы курс
01 мая 2022