Адрозніваць розныя віды птушак, якія жывуць побач з намі, даведацца, чаму яны апынуліся тут, якія ў іх праблемы і як ім можна дапамагчы – вы таксама можаце пра гэта даведацца, запісаўшыся на гэты курс Віртуальнага Універсітэта.
Курс будзе карысным тым, хто жыве ў горадзе, але цікавіцца тым, што адбываецца навокал.
У межах курса адбудуцца 2 прэзентацыі і 2 экскурсіі (для гарадзенцаў).
Калі? Анлайн-заняткі – 13 і 20 кастрычніка ў 19:00, экскурсіі – 22 і 29 кастрычніка (дакладны час узгадняецца).
У час прэзентацый слухачы атрымаюць тэарэтычную частку ведаў пра птушак – нашых суседзяў: прычыны іх знаходжання каля нас, змены, якія адбываюцца з імі і з намі, з якімі праблемамі яны сутыкаюцца зараз і як іх можна вырашыць альбо зменшыць наша негатыўнае ўздзеянне.
Пад час экскурсій удзельнікі ўбачаць розныя віды птушак у горадзе, даведаюцца, як адрозніваюцца розныя віды і паспрабуюць іх вызначаць, а таксама даведаюцца пра цікавыя асаблівасці жыцця птушак.
Каб далучыцца да курса, запоўніце, калі ласка, анкету па гэтай спасылцы.
Вядучы – Дзьмітры Вінчэўскі, арнітолаг, рэдактар сайта “Птушкі штодня” www.birdwatch.by. Дзьмітры таксама выкладаў курс “Назіраем птушак” ва Універсітэте Залатога Веку.
26 верасня 2022