Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Гэты курс будзе асабліва карысным тым, хоча больш даведацца пра свае танцавальна-музычныя стасункі з целам, знайсці і зразумець сваю асабістую манеру танцавання, хто гатовы даследваць сябе і дзяліцца ўласнымі думкамі і ўражаннямі.

На занятках вы пазнаёміцеся з тэорыямі і практыкамі побытавага танца розных часоў і народаў.

Вы навучыцеся чуць тое, што расказвае нам танцавальная музыка, адрозніваць традыцыі і жанры, разумець музыкаў падчас вечарынак, разумець сябе ў танцы.

Удзельнікаў курса чакае займальная тэорыя і захапляльная практыка, нечаканыя адкрыцці, прагляд мастацкіх і дакументальных стужак па тэме курса, знаёмства з  унікальнымі экспедыцыйнымі запісамі. А самае важнае – самастойная праца падчас выканання (не)абавязковых хатніх заданняў і рэфлексія цягам вольных гутарак і тэматычных абмераванняў.

Калі? 2 і 9 лістапада, 5 і 12 снежня.

Пачатак у 19:00.

Каб далучыцца да курсу запоўніце анкету па гэтай спасылцы.

Майстэрня: Побытавы танец як маркер ідэнтычнасці

Вядучая: Наталля Голава –   рэжысёрка па адукацыі, танцмайстарка і культурная актывістка. Зараз працуе над арт-даследваннем па метаду аўтаэтнаграфіі. Тэма даследвання – пошук ідэнтычнасці праз танец. 

З  2017 года даследуе  і выкладае  яўрэйскія танцы, шукае карані міжкультурных сувязяў паміж яўрэйскай і не-яўрэскай традыцыямі і  аналізуе уплыў танцавальна-музычнага асяродку на асобу. 

*Фота выкладчыцы – аўтарка Валянціна Цвірко (2021 год). Галоўнае фота – аўтар Максім Чэркашын (2017 год).

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі