Чаму птушкі змаглі выкарыстаць нашыя гарады для свайго жыцця, размнажэння, гнездавання, зімоўкі? Дзе можна ўбачыць маленькіх галубоў? Чаму некаторыя птушкі вытрымліваюць у нашых гарадах, а некаторыя – не? З якімі праблемамі сутыкаюцца птушкі ў гарадах, а з якімі сутыкаюцца людзі з-за птушак?
Глядзіце курс “Птушкі нашых гарадоў” ад арнітолага і рэдактара сайта “Птушкі штодня” Дзмітрыя Вінчэўскага! Там усе адказы.
Лекцыя 1. Кароткі змест.
– Эвалюцыйныя перавагі птушак
Цікавы факт: мозг птушак, калі параўнаць яго з мозгам звяроў такіх жа памераў, мае значна больш нейронаў. Навукоўцы адкрылі гэты факт у 2016 годзе і наступныя 6 год спрабавалі зразумець, як гэта магчыма. Аказалася, што нейроны птушак расходуюць у 3 разы менш энергіі ў форме глюкозы для сваёй працы. Гэта стала вядома ў 2022 годзе.
– Як граф Канстанцін Тызенгаўз паўплываў на беларускую арніталогію
Цікавы факт: на пачатак 2022 года ў Беларусі адзначаны 337 відаў птушак, з якіх для 240 было зарэгіставана гнездаванне.
– Групы птушак у нашых гарадах: класіфікацыя і апісанне відаў
– Шызы голуб
– Рудахвостка-чарнушка
– Еўрапейскі ўюрок
– Вялікі голуб
– Сокал-пусталыга
– Шэрая варона
Лекцыя 2. Кароткі змест.
– Гарады і птушкі. Уступ
Цікавы факт: птушкі вучацца адна ад адной. З-за гэтага гарадскія птушкі трымаюць меншую дыстанцыю з людзьмі, чым лясныя птушкі.
– Як гарады ўплываюць на працягласць жыцця птушак
– Уплыванне гарадскога шуму на выжывальнасць птушанят
Цікавы факт: з гнёздаў, размешчаных у шумных месцах, вылятае меншь птушанят і яны ў горшай фізічнай кандыцыі.
– Знішчэнне старых дрэваў, чужародныя расліны і знішчэнне травяністай расліннасці
– Гнездаванні ў мадэрнізаваных вёсках
– Эфект Жалейкіна
– Птушкі і коцікі
– Праблемы з птушкамі ў горадзе
– Каланізацыя гарадоў іншымі відамі птушак
Цікавы факт: адным з самых вядомых відаў перасяленцаў можна назваць чаяк-рагатух. Яны могуць гнездаваць тысячамі пар! Пад Мінскам ёсць самая вядомая калонія гэтага віду – больш 5000 тысяч пар.
03 лістапада 2022