Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

На занятку разглядалі сувязь побытавага танцу і ідэнтычнасці, а таксама разглядалі танец як феномен – яго функцыі, тэаорыі ўзнікнення.

Наталля раздзяляе паняцці “побытавы танец” і “сцэнічны танец”. Сцэнічны танец складаецца з некалькіх абавязковых элементаў: цела, музыка, дэкарацыя, вобраз, аўдыторыя, рэжысёр і перфоманс.

Побытавы танец і ідэнТЫчнасць: глядзіце першую лекцыю ў майстэрні Наталлі Голавай!

Побытавы танец таксама змяшчае ўсе гэтыя элементы за выключэннем аднаго – рэжысёра.

Што такое ідэнтычнасць?

Цягам свайго жыцця кожны з нас сутыкаецца са сваімі рознымі ідэнтычнасцямі. І у кожнага чалавека ў коную хвіліну жыцця ёсць розныя ідэнтычнасці, супольнасці ці з’явы, да якіх мы далучаемся.

Побытавы танец і ідэнТЫчнасць: глядзіце першую лекцыю ў майстэрні Наталлі Голавай!

Бывае, што ідэнтычнасць не з’яўляецца папулярнай. Тады шлях да яе стае больш складаным.

Тэорыі ўзнікнення танца

Касмалагічная (пульс, арбіта). Усё ў нашым свеце ёсць пульсацыя. Танец – гэта рытм або хваля. Усё ў свеце круціцца, віруе адно вакол аднаго. Таму мы танчым, каб быць у гармоніі з сусветам.

Біялагічная (рытуалізацыя). Танец звязаны з рытуалізацыяй прыроды. Ёсць нешта мацнейшае за чалавека. Танец – каб пераняць якасці чагосьці мацнейшага.

Сацыяльная (стасаванне). Гэта спроба стасавацца з другімі людзьмі. Напрыклад, у 19-м стагоддзі хлопец з дзяўчынай не маглі проста так пагаварыць, а танец быў магчымасцю пастасавацца. Танец таксама выкарыстоўваецца, каб паказаць свой унутраны стан.

Каб даведацца, якія функцыі ёсць у танца, глядзіце запіс першага занятку! Наталля падрыхтавала відэа, якія адлюстроўваюць кожную з сямі функцый. Таксама ў гэтым відэа вы пачуеце цікавыя творчыя гісторыі і меркаванні.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі