Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Як змянілася становішча царквы з пачаткам Другой Сусветнай вайны, ці бралі святары ўдзел у баявых дзеяннях, як склаліся лёсы святароў пасля перамогі ў вайне – пра ўсё гэта размаўлялі ўдзельнікі курса “Праваслаўная царква ў Беларусі ў гістарычнай прасторы ХХ ст.” пад час лекцыі Святланы Сілавай, якая адбылася 21 сакавіка.

Першая палова ХХ ст. у гісторыі Праваслаўнай царквы ў Беларусі была цяжкім перыядам – Першая сусветная вайна, рэвалюцыя, адыход заходняй часткі Беларусі да Польшчы, рэпрэсіі і іншыя падзеі. 

Пачатак Другой Сусветнай вайны прынёс ўз’яднанне беларускай праваслаўнай царквы з Заходняй і Усходняй часткак Беларусі. У Заходняй Беларусі захавалася царкоўнае жыццё, якое было амаль што цалкам знішчана ў БССР, дзе новае пакаленне фактычна расло ў ідэалогіі ваяўнічага атэізму. 

Уваход Заходняй Беларусі ў склад БССР хваляваў не толькі святароў, якія дзейнічалі на гэтых тэрыторыях, але турбаваў савецкіх грамадскіх дзеячаў, якім трэба было рыхтавацца да новай кампаніі антырэлігійнай прапаганды на далучаных тэрыторыях.

Праваслаўная царква ў Беларусі ў час Другой Сусветнай Вайны

Мы абралі топ цікавостак з лекцыі Святланы аб падзеях і дзеячах таго часу:

  • Пасля аб’яднання царквы ўлады першапачаткова не забаранялі праводзіць служэнні, хрысціць дзяцей і прысутнічаць на пахаваннях. Змены пачынаюцца ў 1940 годзе, калі ў святароў канфіскоўваюць метрычныя кнігі, і іх вядзенне передаецца савецкай уладзе.
  • На тэрыторыі Заходняй Беларусі было ўведзена савецкае заканадаўства аб культах і рэлігійных арганізацыях, а святары, якія перайшлі на грамадскія пасады, напрыклад, у настаўнікі, былі звольненыя з працы.
  • Не абыйшлося і без закрыцця духоўных устаноў і храмаў. У Пінску ў вернікаў забралі будынак, у якім размяшчалася духоўная кансісторыя, у ім адкрылі школу. У 1940 г. узарвалі Пінскі Святафёдараўскі сабор і на яго месцы пабудавалі кінатэатр “Дружба”. На шчасце, сабор быў пазней адноўлены.
  • Протаіерэй Міхаіл Бароўскі ў часы другой Рэчы Паспалітай лічыўся польскімі ўладамі “небяспечным элементам”, таму што праводзіў актыўную антыпольскую палітыку сярод сваіх прыхажан. Тым не менш, ён быў забіты пры савецкай уладзе. 
  • Пад час нямецкай акупацыі савецкімі партызанамі было забіта 42 праваслаўныя святары. Гэта адбылося ў большасці праз недахоп камунікацыі, таму што, на самай справе, святары актыўна супрацоўнічалі з партызанамі супраць акупацыйнай улады. У пасляваенны перыяд было арыштавана 55 святароў, на той час гэта быў кожны 10 святар краіны. Іх абвінавяцяць у супрацоўніцтве з акупацыйным рэжымам.

Больш цікавых фактаў шукайце ў запісе гэтых заняткаў. Таксама паглядзець папярэднія лекцыі Святланы можна на нашай Ютуб старонцы.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі