Пад час чарговай лекцыі Васіля Дранько-Майсюка, якая адбылася ў Віртуальным Універсітэце 22 сакавіка, удзельнікі і удзельніцы працягнулі размову аб жыцці і творчасці Францішка Аляхновіча.
Калі пачаўся заняпад кар’еры драматурга, што адбывалася ў асабістым жыцці майстра, пры якіх абставінах Францішак Аляхновіч трапіў на Салаўкі – пра гэтыя і іншыя моманты яскрава распавядаў Васіль.
1915-1917 гг. былі самымі адметнымі ў жыцці Францішка Аляхновіча. Кожны дзень у віленскіх газетах выходзяць агляды, рэцэнзіі, хвалебныя каментары на яго творчасць і дзейнасць як рэжысёра і акцёра. Але ўжо ў 1917 можна прасачыць пачатак заняпаду і самотны найстрой творцы. Гэта бачна па яго апавяданню “На вуліцы”, якое распавядае пра шаўца, які застаўся без працы і ў выніку памірае.
У 1918 годзе перад Францішкам Аляхновічам паўстае выбар: у Вільні эканамічны заняпад і нямецкая акупацыя, каменданцкая гадзіна і малая колькаць гледачоў. Негледзячы на гэта і адсутнасць напрамкаў развіцця, жыццё драматурга пачынае бурліць у іншым напрамку. У 1918 годзе ён едзе ў Менск.
Мы сабралі самыя цікавыя моманты з жыцця Францішка Аляхновіча ў перыяд з 1918 па 1944 год:
- Каб у 1918 годзе перайсці мяжу і апынуцца ў Менску, Францішак Аляхновіч выкарыстоўвае грым дзеда са сваёй п’есы “У лясным гушчары”, і яму гэта ўдаецца, але праз некаторы час ён вяртаецца ў Польшчу.
- Прагнучы зменаў у жыцці, аўтар пачынае пісаць драматычныя творы, якія адлюстроўвалі моцных і адданых людзей, напрыклад, артыкул пра эсэрку Анастасію Біцэнка. Яго вельмі зацікавіў вобраз гэтай жанчыны, таму што калі яна агітавала сярод жаўнераў у 1903 годзе, то адна здолела супрацьстаяць ім і не даць сябе згвалціць.
- У 1926 годзе Францішак Аляхновіч ізноў вяртаецца ў Менск, але ўжо па сваім сапраўдным пашпарце. Яго сустракаюць як героя. Яму падабаюцца вынікі беларусізацыі, але не падабаецца драматургія, што ён і выказвае культурным дзеячам тога часу. Менавіта у гэты прыезд яго запрашаюць на размову ў ГПУ. Пасля першай размовы яму прапануць савецкае грамадзянства і пасаду ў Віцебскім тэатры. Францішак Аляхновіч пагаджаецца, але па прыбыцці на месца з савецкім пашпартам, яго ізноў запрашаюць у Менск на размову ў ГПУ, дзе затрымліваюць і адсылаюць на Салаўкі да 1933 года.
- Старэйшы сын Аляхновіча, Юрый, пакінуў успаміны пра бацьку даследчыцы творчасці драматурга Хелене Глагоўскай. Ён казаў, што не гледзячы на ўсю эгацэнтрычнасць, тата ніколі пра яго не забываў – бавіў разам з сынам час, вадзіў у тэатры, вучыў маляваць.
- У 1944 годзе Францішак Аляхновіч быў забіты літоўскім агентам КДБ. У той час была серыя такіх забойстваў, таму што былі створаны цэлыя спісы, каго трэба было ліквідаваць у Вільні перад тым, як туды прыйдуць савецкія войскі. Да гэтага ў 1943 годзе Аляхновіч напіша свой апошні твор “Круці не круці – трэба памярці”.
Больш цікавых фактаў вы ўбачыце ў запісе лекцыі Васіля.
05 красавіка 2023