Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Выйсці за межы звычайнага мыслення і знайсці сродак камунікацыі з самі сабой – менавіта з гэтага пачаўся першы занятак курса “Нейраграфіка ”, які вядзе ў Віртуальным Універсітэце Галіна Маслоўская, інструктарка нейраграфікі і арт-тэрапеўтка.

Нейраграфіка – асэнсаванае маляванне, метад, які дапамагае вызначыць і візуалізаваць свае праблемы, жаданні і патрэбы. Аўтарам метаду з’яўляецца псіхолаг і мастак Павал Піскароў. Нейраграфіка была прапанавана ім у 2015 годзе, калі мастак выявіў сувязь паміж рэальнымі падзеямі і нейронамі мозга.

На першым занятку ўдзельнікі курса паспрабавалі намаляваць самы просты і бяспечны тып нейраграфічнага малюнка, карыстаючыся розным прыёмамі, якія прапанавала Галіна – назва малюнка, 20 слоў, лініі поля, тэорыя колеру.

Сутнасць нейраграфікі – гэта невербальная трансфармацыя, калі мы вылучаем галоўныя аб’екты і разносім іх на лісце такім чынам, каб іх становішча набыло гарманічнае размяшчэнне, каб гэта быў адбітак асабістай творчасці, які прыносіць задавальненне.

Топ-3 цікавых фактаў пра нейраграфіку:

  • Працэс малявання хутчэй несвядомы, ён кіруецца нейронавымі сувязямі. І сутнасць метаду палягае ў тым, каб разбураць і перазапісваць тыя сувязі, якія нясуць дыскамфорт.
  • Асноўнымі элементамі нейраграфікі з’яўляюцца лініі, спалучэнні і кругі. Нейраграфічная лінія – гэта лінія, якая не паўтарае сябе на ніводным прамежку і малюецца ў тым напрамку, дзе мы не чакаем яе ўбачыць.
  • Самы просты спосаб намаляваць такую лінію – выкарыстоўваць манету. На ліст паперы пакласці манету і весці лінію такім чынам, каб манета не выходзіла за межы паперы.

Глядзіце запіс занятку Галіны, каб па кроках распрацаваць ваш нейраграфічны малюнак. Голас Галіны суправаджае вас у гэтым падарожжы, матывуе маляваць. базуючыся на вашых пачуццях.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі