Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Адкрыць новыя магчымасці, спалучыць мужчынскае і жаночае, запусціць рост вашых жаданняў – усё гэта можна праз нейрадождж. Пра гэта даведаліся ўдзельнікі другой лекцыі Галіны Маслоўскай, інструктаркі нейраграфікі і арт-тэрапеўткі.

Нейронавыя сувязі ў мозгу ўтвараюць нейронную сетку, параўнальную з велізарнай базай дадзеных. У патрэбны момант часу падсвядомасць звяртаецца да гэтага сховішча за патрэбнай інфармацыяй для прыняцця якога-небудзь рашэння альбо для дзеянняў.

Мадэль “нейрадождж” дазваляе ментальна працаваць з тым, што адбываецца ў вашым жыцці, абудзіць пасаджанае насенне і выгадаваць плён вашых жаданняў, планаў і ідэй пад заступніцтвам вышэйшых сіл.

На занятку ўдзельнікі пазнаёміліся з трыма светамі нейрадажджу, якія яны спалучылі на паперы пад кіраўніцтвам Галіны Маслоўскай:

– Свет Ніжні, у якім зараджаецца збожжа ўсіх нашых пачынанняў;

– Сярэдні свет, дзе праліваецца жыватворны дождж для ўзмацнення намераў;

– Верхні свет, адкуль накіраваны сілы для актыўных дзеянняў і рэалізацыі задумы.

Глядзіце запіс заняткаў Галіны, каб па кроках распрацаваць ваш варыянт тэхнікі нейрадождж. Голас Галіны суправаджае вас у гэтым падарожжы, матывуе маляваць, базуючыся на вашых пачуццях.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі