Максім Гарэцкі – адзін з самых яркіх пісьменнікаў Беларусі, які прыйшоў у літаратуру ў 1913 годзе. Сваё першае апавяданне “У лазні” ён выдаў, калі меў усяго 19 год. Жыццё і творчасць пісьменніка сталі тэмай чарговых заняткаў на курсе “Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры”, які вядзе Васіль Дранько-Майсюк.
Творчасць Максіма Гарэцкага – адметнасць нашай культуры. Пісьменнік быў першым, хто заўважыў не толькі вялікую прорву паміж свядомымі беларускімі інтэлігентамі, якія клапаціліся пра вёску, і сялянамі, але і тым, хто заўважыў дваістасць беларускага народа, які не можа вырашыць Мінск ці Менск, тарашкевіца ці наркамаўка і гэтак далей.
Максім Гарэцкі быў першым рэалістам, які натхняў іншых пісьменнікаў сваім крыху дакументальным стылем. У сваім невялічкім творы “Фантазія” ён аб’яднаў усіх вядомых дзеячаў беларускай культуры і агучыў думку аб тым, што беларусам трэба яднацца. Мы пачынаем гэта рабіць, але ніхто не ведае, калі гэта атрымаецца, таму што такога сапраўднага яднання ніколі раней не было…
Вось некалькі цікавых фактаў з жыцця Максіма Гарэцкага:
- Лявон Задума – персанаж твораў Максіма Гарэцкага, які быў найбольш падобны на самога аўтара. Максім Гарэцкі надзяліў яго сваёй сур’ёзнасцю і задуменнасцю.
- Пасля Першай Сусветнай Вайны Максім Гарэцкі становіцца рэдактарам газеты “Беларускія Ведамасці”, дзе ён таксама публікуе свае творы, у тым ліку твор “Фантазія” у 1921 годзе.
- У 1930 годзе Максім Гарэцкі быў арыштаваны і адпраўлены ў высылку на 8 год. Там ён не зламаўся духам і напісаў свой вядомы твор “Віленскія Камісары”.
Дзякуючы намаганням Максіма Гарэцкага, беларуская культура абагацілася творамі, слоўнікамі, артыкуламі і, наогул, сэнсам адзінства і важнасці таго факта, што мы не проста “тутэйшыя”, а беларусы.
Больш цікавых фактаў вы ўбачыце ў запісе лекцыі Васіля
14 красавіка 2023