Асаблівасці правядзення адукацыйных анлайн мерапрыемстваў, новыя фішкі Zoom, тэхнічная і маральная падрыхтоўка да анлайн мерапрыемства – гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся ў час першых заняткаў курса Дзіяны Ляшкевіч, які распачаўся ў Віртуальным Універсітэце.
У час заняткаў адукатарка распавядала пра розныя функцыі Zoom, пакрокава апісала алгарытм стварэння анлайн мерапрыемства, падзялілася сваім досведам працы ў галіне і цікавымі кейсамі.
Вось некаторыя парады ад Дзіяны па планаванні онлайн мерапрыемстваў:
- добра прадумайце ідэю, дзеля якой вы збіраецеся арганізаваць онлайн мерапрыемства;
- вызначцеся з мэтавай аўдыторыяй: што гэта за людзі, якія ў іх патрэбы;
- разлічыце час;
- улічыце рызыкі, якія могуць узнікнуць у час мерапрыемства (напрыклад, з рэгістрацыяй удзельнікаў, рассылкай ім спасылак на ЗУМ, кепскім інтэрнэтам і г.д.)
Топ-3 цікавых фактаў пра Zoom з лекцыі Дзіяны Ляшкевіч:
- З кожным новым абнаўленнем у Zoom з’яўляюцца новыя функцыі, а разам з імі могуць з’яўляцца і новыя “глюкі”. Калі ад гэтых тэхнічных збояў нам не ўберагчыся, то своечасовае знаёмства з новым функцыямі вельмі палягчае карыстанне праграмай.
- Zoom даступны праз браўзер і праз дадатак для кампутара ці тэлефона. Каб змяніць пашыраныя налады вашага мерапрыемства, дадатку не дастаткова, трэба заходзіць у ваш профіль праз браўзер.
- Трэба ўлічваць моц вашага камп’ютара, абіраючы Zoom інструмантам для вашага мерапрыемства. Праграма патрабуе шмат рэсурсаў і ёсць рызыка, што пры адначасовам з іншымі праграмамі выкарыстанні кампутар будзе “завісаць”.
На наступных занятках, якія пройдуць 25 красавіка, удзельнікі будуць знаёміцца з тым, як забяспечыць актыўнае ўзаемадзеянне з аўдыторыяй у час онлайн мерапрыемстваў.
25 красавіка 2023