Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Нейраграфіка – гэта цудоўная практыка, якая дапамагае факусіравацца на тым, што адбываецца з намі духоўна і фізічна ў пэўны момант жыцця. На чарговых занятках інструктаркі нейраграфікі і арт-тэрапеўткі Галіны Маслоўскай, удзельнікі і ўдзельніцы курса яшчэ больш паглыбіліся ў пазнанне сабе праз алгарытм “якасць жыцця”.

Гэты алгарытм магчыма рэалізаваць праз тэхніку “страты жыцця”, якая ўзмацняе ўпэўненасць у сабе, дапамагае сфармаваць вектар энергіі на свае мэты. Малюючы па алгарытме, вы прапрацоўваеце страхі, сумневы, трывожнасць, абмежаванні і актывуеце патрэбныя якасці для росту і дасягнення сваіх жыццёвых мэтаў.

Гэтаму алгарытму нейраграфікі пажадана даць назву, якая адлюструе тую тэму, якую вы жадаеце раз працаваць праз алгарытм “якасць жыцця”. Таксама дадайце да свайго малюнка дату малявання. Пасля гэтага вам трэба актывацыя нейроннага комплексу. Для гэтага скарыйцеся практыкай “20 слоў за дзве хвіліны”, калі на паперы вы хутка пішаце словы па тэме, якія першыя прыходзяць вам у галаву.

Што дае гэта практыка:

  • Трансфармуе негатыўныя пачуцці ў энергію іншага стану – на рост і паляпшэнне якасці жыцця.
  • Дапамагае выйсці з ступару, зрабіць крок да далейшага развіцця.
  • Прапрацоўвае супраціў і глыбінныя страхі ісці ў нязведанае.
  • Актывуе імпульс дзейнічаць.
  • Дапамагае спыніць унутраны дыялог розуму, каб пачуць голас уласнага вышэйшага “Я” у сэрцы.

Глядзіце запіс заняткаў Галіны, каб распрацаваць ваш варыянт алгарытму “якасць жыцця”. Галіна суправаджае вас у гэтым падарожжы, тлумачыць кожны крок і трымае вас у творчым стане.

Запіс занятку вы знойдзеце па спасылцы.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі