Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Палепшыць якасці і здольнасці чалавека дапамагае нейраграфічная практыка – чарадзейнае кола, ці мандала. Удзельнікі і ўдзельніцы апошніх заняткаў на курсе нейраграфікі малявалі гэтае чароўнае кола – сімвал адзінства, сонейка, багацця і асабістай моцы.

Мандала – незвычайнае слова, якое пазначае назву не проста геаметрычнага малюнка, а геаметрычнай матрыцы. Калі літаральна перавесці слова “мандала”, то яно расшыфроўваецца як круг, альбо акружнасць. На самай справе так і ёсць: мандала – гэта квадрат, упісаны ў акружнасць і ўпрыгожаны мноствам дэкаратыўных фігур і ўзораў.

Падчас стварэння кожны малюнак мандалы назапашвае ў сабе пазітыўную чалавечую энергетыку. Менавіта таму многія будысцкія храмы ўпрыгожаныя мандаламі. Некаторыя называюць мандалы “нерухомымі малітвамі”, таму што яна здольная праяўляць унутраны свет чалавека ў момант малявання.

За свае думкі мы таксама адказныя, як і за свае ўчынкі. Магутнасць думкі складаецца ў тым, што яна прыводзіць у дзеянне стыхійныя сілы прыроды, якія самі па сабе нерухомыя і інэртныя і патрабуюць для актывізацыі штуршка, які даецца ім думкай чалавека.

Пад час курса Галіна Маслоўская пазнаёміла слухачоў з рознымі алгарытмамі нейраграфікі: нейралініі, нейрадождж, страты жыцця і мандалы. Кожная з гэтых тэхнік унікальная, таму мы прапануем вам паспрабаваць кожную з іх.

Запісы гэтага і папярэдніх заняткаў вы знойдзеце на нашым канале.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі