Культурніцкі дзеяч, які натхняе не толькі сваімі творамі, але і сваёй асобай. Яго клічуць “адмычкай да паэзіі ці парталам”, праз які мы ўваходзім у мір беларускіх вершаваных твораў. Гэты чалавек звычайна падабаўся ўсім беларускім вучням без усялякай прынукі. Менавіта гэты цікавы паэт, мастак слова, літаратурны крытык з’яўляецца героем новая серыі лекцый Васіля Дранько-Майсюка на курсе “Максім Багдановіч – чалавек, які дасягаў немагчымага”.
За 25 год і 5 месяцаў жыцця Максім Багдановіч стаў беларускім паэтам нумар адзін, хоць паспеў выдаць толькі адну кнігу са сваімі творамі. Ён быў першы сярод беларускіх пісьменнікаў XX ст., у вершах якога з’явіліся антычныя і міфалагічныя героі, гістарычныя асобы. Дзеянні яго твораў адбываліся ў Егіпце і Старажытным Рыме, у Вялікім Княстве Літоўскім і сучаснай Вільні, на Ноевым каўчэзе і ў Слуцку часоў Рэчы Паспалітай, калі там там ткалі славутыя слуцкія паясы.
Максім Багдановіч быў бунтар, у нейкім сэнсе, рэвалюцыянер нашай літаратуры. Ён быў яркім індывідуалістам, самым загадкавым беларускім творцам.
На працягу трох лекцый удзельнікі і ўдзельніцы павандруюць сцежкамі жыцця Максіма Багдановіча ў Менску, Гародні, Ніжнім Ноўгарадзе, Вільні, пазнаёмяцца з яго бацькамі, братамі і паплечнікамі.
А пакуль мы падрыхтавалі “Топ-3” цікавых факта з дзяцінства Максіма Багдановіча:
- Мэтавай аўдыторыяй твораў Максіма Багдановіча з’яўлялася менавіта беларуская інтэлігенцыя, а найбольшы ўплыў на яго творчасць мелі народныя беларускія казкі і песні.
- Максім Адамавіч быў сярэднім братам. Вадзім, Максім і Леў – трое дружных братоў. Нягледзячы на тое, што ён не быў самым малодшым, ён усё жыццё хацеў выглядаць старэйшым за свой узрост. У 20 год ён адпускаў бараду і любіў, калі да яго звярталіся на Вы.
- Куды бы не пераязджала сям’я Багдановічаў, бібліятэка бацькі пісьменніка заўсёды вандравала разам з імі. Адам Багдановіч ніколі не забараняў Максіму Адамавічу чытаць, таму ён быў пісьменнікам, якога натхняў вопыт прачытанага, а не жыццёвы вопыт.
Больш цікавых фактаў шукайце ў прэзентацыі Васіля і ў запісе гэтых заняткаў.
У час наступнай сустрэчы ў межах гэтага курса ўдзельнікі працягнуць размову пра Максіма Багдановіча: як ён зацікавіўся мовай, калі пачаў складаць першыя вершы па-беларуску, якія былі яго складаныя ўзаемаадносіны з Нашай Нівай, праз які шчаслівы выпадак Максіма Багдановіча пачалі друкаваць.
Запісацца на гэтыя заняткі можна па гэтай спасылцы.
09 кастрычніка 2023