Як жыла беларуская вёска ў мінулым стагоддзі, кім былі фатографы, якія фіксавалі яе паўсядзённае жыццё — такія цікавыя пытанні разглядаліся на лекцыі кандыдата гістарычных навук Андрэя Лебедзева.
Што можна пабачыць на вясковых фота: дзяцінства, вопратку, транспарт, пабудовы, гаспадарчыя заняткі, адукацыю, вольны час і іншыя.
Фотаздымкі даюць нам магчымасць разгледзець паступовую эвалюцыю традыцыйнай беларускай вёскі і фактычна яе знікненне, прасачыць мадэрнізацыю вёскі, пранікненне элементаў індустрыяльнага грамадства.
Разгледзець самыя цікавыя фота можна ў запісу заняткаў, а пакуль мы падрыхтавалі Топ-5 цікавых фактаў:
Ісаак Сербаў, Ян Булгак, Соф’’я Хамянтоўская — таленавітая фатографы, якія пакінулі шмат фотаздымкаў беларускай вёскі.
На дзіцячых фотаздымках можна пабачыць, што ўлетку дзеткі заўсёды босыя.
На некаторых фота можна назіраць самаробныя дзіцячыя ўборы для галавы з газет, ці вельмі кароткія стрыжкі, што дапамагала ў барацьбы с педзікулёзам.
На фота сяляне апрануты ў паўсядзённую, і нячаста ў святочную вопратку.
На фотаздымках Ісаака Сербава можна пабачыць сялян у святочнай вопратцы, на якой бачны заломы ад таго, што вопратка дагэтуль ляжала складзеная ў куфрах.
Калі рабіліся фотаздымкі на святах, то там заўсёды прысутнічалі музыкі з гармонікамі і баянамі. Людзі былі ў святочных строях з вышыванкамі.
На некаторых здымках можна пабачыць розны характар забудоў і па іх адрозніць грамадскі стан сялян: саламяны, драўляны дах, ці з чароту; матэрыял, з якога зроблены плот; металічныя ці драўляныя запоры на дзвярах.
Унікальныя фота касцоў з Палесся адлюстроўваюць умовы, у якіх працавалі касцы, па галёнкі ў вадзе, а ў некаторыя дні вада была і вышэй. Пакос перавозілі на лодках, каб высушыць, таму што зрабіць у палях гэта было нельга.
Больш цікавых фактаў шукайце ў прэзентацыі Андрэя і ў запісе гэтых заняткаў.
Так сама калі ў вас ёсць магчымасць, зрабіце свой асабісты архіў фота, адлічбуйце іх, таму што ў папяровым варыянце іх вельмі лёгка згубіць.
11 снежня 2023