Што такое эмацыйны інтэлект і навошта ён нам патрэбны– гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўвалі слухачы і слухачкі лекцыі Ганны Пятушэк.
Інтэлект – гэта сукупнасць нашых пазнавальных здольнасцей, напрыклад, моўныя, візуальныя, прасторавыя, матэматычныя і іншыя здольнасці, ці агулам здольнасць думаць канкрэтна ці абстрактна, развязваць комплексныя праблемы, вучыцца з асабістага досведу.
Эмацыйны інтэлекту (ЭІ) – гэта таксама наша здольнасць. Здольнасць паказваць і разумець свае эмоцыі і эмоцыі іншых людзей, іх прыроду і значэнне.
Развіты эмацыйны інтэлект паляпшае нашае жыццё.
Развіваючы свой эмацыйны інтэлект, мы маем здольнасць рэагаваць адэкватна сітуацыі, уплываць на спосаб свайго мыслення і прымаць сябе адэкватна, распазнаваць, разумець і рэгуляваць свае эмоцыі.
Дзякуючы эмацыйнаму інтэлекту, мы набываем здольнасць распазнаваць таксама эмоцыі іншых, а гэта значыць і будаваць добрую камунікацыю і паспяхова развязваць канфлікты.
Эмацыйны інтэлект надае нам такія значныя і каштоўныя рысы, як самасвядомасць, эмпатыя, самакантроль, сацыяльныя навыкі і самаматывацыя. Развіты эмацыйны інтэлект – гэта ваша перавага ў асабістым і працоўным жыцці.
Больш цікавых фактаў пра эмоцыі і інтэлект шукайце ў запісе заняткаў Ганны, і таксама падпісвайцеся на яе ў Інстаграм і Тэлеграм – @padbadziorka.
18 снежня 2023