Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Імя Францыска Скарыны вядомае кожнаму беларусу і займае месца нумар адзін у нашай культуры. З імём Скарыны беларусы пачыналі будаванне сваёй дзяржавы на сучасным этапе, ён быў выяўлены на паштовых марках БНР. Але як шмат мы насамрэч ведаем пра гэтую Постаць нашай гісторыі?

З кожным годам з’яўляецца ўсё больш і больш мастацкіх і навуковых публікацый, фільмаў, рознага кшталту праектаў, прысвечаных асобе самага вядомага палачаніна, але ці сапраўды мы набліжаемся, а не аддаляемся наадварот ад постаці Скарыны? Ці не тонем мы ў плынях “флуда”, паўтарэннях штампаў і ці не хварэем на “скоринобесие”? 

Запрашаем на аўтарскі курс Аляксандра Паршанкова!

Курс з трох лекцый прызначаны для тых, хто не любіць стэрэатыпы і безапеляцыйныя сцверджанні!

Мы будзем звяртацца да першакрыніц, каб зрабіць уласныя інтэрпрэтацыі спадчыны нашага героя.

Мы паспрабуем віртуальна пашпацыраваць па цэнтральнай Еўропе XV–XVI стст., убачыць месцы Скарыны, узгадаць імёны ягоных сучаснікаў.

Мы зазірнем у самыя цікавыя кнігасховішчы па ўсім свеце і ўбачым арыгінальныя кнігі вялікага беларуса.

Вы навучыцеся раз і назаўсёды адрозніваць арыгінальны партрэт нашага першадрукара ад падробак і копій XIX ст. 

Калі вам падаецца, што пра Скарыну ўжо ўсё вядома, то прапанаваны курс менавіта для вас! 

Мы паглядзім разам на Францыска Скарыну праз кантэкст раннемадэрнай кніжнай культуры і Паўночнага Адраджэння без табу і залішняга піетэту. 

Заняткі будуць цікавыя аматарам беларускай гісторыі, культуры і літаратуры любога ўзросту і ўзроўня падрыхтоўкі.

Калі? 12, 14 і 19 сакавіка ў 19.00 (па Мінску).

Мова – беларуская.

Што (не)трэба ведаць пра Францыска Скарыну?

Аляксандр Паршанкоў

Дактарант Карлавага ўніверсітэта (Прага, Чэхія), выпускнік БДУ (Менск), магістр гістарычных навук. Даследніцкая дзейнасць прысвечана кірылічнай кнізе XVI-XVIII стст. і кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага.

Запішыцеся таксама на іншыя заняткі і курсы:

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі