Нават калі вы не плануеце станавіцца акторамі, граць у кіно і тэатры, заняткі курса Паўла Гарадніцкага будуць дакладна карыснымі для вас! Вы зможаце пракачаць свае аратарскія здольнасці, стаць больш разняволенымі і ўпэўненымі ў камунікацыі з іншымі людзьмі, навучыцеся імправізаваць і выкарыстоўваць сваю фантазію.
Запішыцеся на курс, каб зрабіць сваё жыццё больш крэатыўным, нават калі ваша прафесія не звязаная з творчасцю!
Адчуйце тую непасрэднасць і свабоду, якая ёсць у дзяцей, бо яны ўспрымаюць жыццё як гульню.
Мы таксма будзем гуляць і праз гульню ўзбагачаць свой досвед, адкрываць тыя грані нашай асобы, якія “заснулі” пад уплывам абставінаў.
Мы будзем пазбаўляцца ад фізічных “заціскаў”, вучыцца кіраваць сваёй увагай, разбярэм што такое “дзеянне” і як эфектыўна “дзейнічаць”у жыцці.
Будзе шмат практыкаванняў і гэта будзе весела. Павал Гарадніцкі гарантуе!
Калі? 26 і 28 сакавіка, а таксама 2 і 4 красавіка ў 19.00 (па Мінску).
Мова – беларуская.
Павал Гарадніцкі
Актор “Беларускага свабоднага тэатра” і Варшаўскага “Новага Тэатра”, рэжысёр, выкладчык тэатральнай студыі “Fortinbras” пры “Беларускім свабодным тэатры”.
Выкладае акторскае майстэрства як гест-дацэнт у Зальцбургскім універсітэце “Mozarteum” (Аўстрыя).
Музыка гурта “Разбітае сэрца пацана”.
22 лютага 2024