Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Маеш шмат цікавай і карыснай інфармацыі, гатовы дзяліцца ёй з іншымі, хочаш быць патрэбным людзям? Запрашаем стаць часткай каманды “Віртуальнага Універсітэту” – адукацыйнай пляцоўкі для людзей усіх пакаленняў, якія хочуць развівацца і атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды.

Наш дзявяты сезон “Віртуальнага Універсітэту” распачнецца ў лістападзе і будзе доўжыцца да лютага 2026 года. 

Нашыя заняткі праходзяць у фармаце online на платформе Zoom. Працягласць заняткаў – да 1,5 гадзіны максімум.

Мова заняткаў: беларуская альбо руская.

Вы можаце заявіць як адзін занятак, так і курс з 3-4 заняткаў.

Каго мы шукаем?

Цікавых і камунікабельных людзей, якія гатовыя прапанаваць самыя розныя тэмы заняткаў: гісторыя, інклюзія, штучны інтэлект, псіхалогія, мастацтва, культуралогія, здароўе, правы чалавека, эканоміка, ахова прыроды. Гэты спіс не мае абмежаванняў!

Калі ў вас ёсць сумневы, ці прапанаваная вамі тэма будзе цікавай для слухачоў нашага Універсітэту – напішыце па адрасе virtualnylive@gmail.com і мы разам узгоднім, як можа гучаць прапанаваная вамі тэма.

Каб заявіць сваю тэму ў праграму новага сезону Віртуальнага Універсітэту – запоўніце да 24 кастрычніка форму заяўкі.

да 24 кастрычніка

Запоўні заяўку

Пасля гэтага мы звяжамся з вамі, каб больш дэталёва ўзгадніць тэмы заняткаў, фармат іх правядзення і ўмовы супрацы.

Давайце разам зробім адукацыю для беларусаў больш якаснай і даступнай!

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі