Усё, што вы хацелі ведаць пра менапаўзу, але баяліся спытаць! Гэты курс – унікальная магчымасць даведацца, што такое менапаўза, што адбываецца з целам жанчыны (ці любога чалавека, народжанага з дзеючымі яечнікамі) у гэты перыяд, чаму гэта датычыцца нават 35-гадовых і як мякка падтрымліваць сябе ў гэты час.
Мы пагаворым пра гармоны, харчаванне, сон, рух і – самае галоўнае – пра ўнутранае адчуванне сілы і прыняцця сябе.
Пасля гэтых сустрэч вы будзеце разумець, як уладкаваны гэты этап жыцця, што дапамагае зніжаць сімптомы і захоўваць энергію, а таксама якія звычкі харчавання і лад жыцця даюць найбольшы эфект менавіта пасля 40.
Вы зможаце выкарыстоўваць простыя практыкі аднаўлення, выбіраць адпаведныя прадукты і формы руху, даведаецеся, як умацоўваць цела і захоўваць яснасць розуму – без ахвяраў і дыет.
Асаблівасцю курса стане шчырая размова пра менапаўзу без табу і сораму – з навуковымі фактамі, асабістымі гісторыямі і цеплынёй жаночай падтрымкі.
Кожная сустрэча будзе спалучаць веды, асабісты досвед і міні-практыкі, якія можна выкарыстаць адразу. Мы нават выканаем просты комплекс практыкаванняў.
Запрашаем!
Заняткі адбудуцца 20, 24 і 25 лістапада.
Пачатак: 20.00 па Менску (18.00 па Варашаве, 19.00 па Вільні).
Працягласць заняткаў – 1,5 гадзіны.
Мова: руская.
Зарэгістравацца на заняткі можна да 19 лістапада, націснуўшы на тыя заняткі, якія вы плануеце наведаць.

Заняткі праводзіць Ганна Герасімава.
Значную частку сваёй прафесійнай дзейнасці прысвяціла абароне правоў чалавека, развіццю СМІ і грамадзянскай супольнасці.
Кіравала праектамі і арганізацыямі, пастаянна піша пра арганізацыйнае развіццё ў LinkedIn.
Аднак у Ганны ёсць яшчэ адно захапленне, якое з часам ператварылася ў новы напрамак дзейнасці – жаночае здароўе. Ганна – сертыфікаваная кансультантка па халістычным харчаванні і коуч па менапаўзе.
А яшчэ яна любіць фітнес і бег. Пачаўшы бегаць у 47 гадоў, у 52 прабегла свой першы паўмарафон! Ганна перакананая, што для жанчын няма нічога немагчымага.

06 лістапада 2025