Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Instagram – гэта не пра «моладзь і фільтры». Гэта пра людзей, пра гісторыі і пра давер. Тут можна прыемна весці сваю старонку для душы, а можна акуратна і без стрэсу стварыць асабісты брэнд і прасоўваць сваю невялікую справу: кансультацыі, рэпетытарства, вязанне, выпечка, рамонт і г.д.

Мы пойдзем простым, зразумелым шляхам, у спакойным тэмпе і без лішняга слэнгу.

На занятках вы даведаецеся:

  • як сёння працуе Instagram: профіль, стужка, Stories, Reels: што сапраўды дае вынік;
  • як аформіць профіль, каб адразу было зразумела хто вы і чым цікавыя/карысныя;
  • як пісаць па-людску: простыя тэксты, якія чытаюць;
  • як рабіць акуратныя фота/відэа на смартфон без «танцаў з бубнам»;
  • што такое хэштэгі і геаметкі, і калі яны дапамагаюць;
  • як уключыць бізнес-інструменты (кнопкі сувязі, спасылкі, базавая аналітыка) і не заблытацца.

Пасля гэтых заняткаў вы будзеце разумець, як:

  • спланаваць простую кантэнт-стратэгію;
  • выбіраць фарматы: калі пост, калі Stories, калі кароткае відэа;
  • падстаўляць плячо сваёй справе: распавядаць пра паслугі праз гісторыі, водгукі і карысць, без настырнасці;
  • размаўляць з аўдыторыяй па-цёпламу і па-справе: як адказваць, каб вярталіся;
  • карыстацца аналітыкай без болю: што глядзець раз на тыдзень і чаму.

Вы зможаце:

  • аформіць уласны профіль: фота, апісанне, спасылкі, Highlights;
  • зрабіць 1 гатовы пост і 1 Story (пачнем на занятку, адшліфуем разам);
  • сабраць свой мікра-план кантэнту на месяц (шаблон дам);
  • наладзіць бяспеку і камфортную камунікацыю.

Разынкай заняткаў стане жывы разбор вашых пастоў: асабістыя падказкі па тэксце, фота і афармленні. Вы атрымаеце таксама “Канструктар кантэнту”.

Вы пройдзеце майстар-клас “Фота без нерваў”: 3 простыя прыёмы святла і кампазіцыі для хатніх здымкаў (рукадзелле, выпечка, урокі).

Пасля гэтых заняткаў вы не проста створыце свой акаўнт – наш эксперт дапаможа зрабіць ваш першы крок бачным. зрабіўшы рэпост найлепшых вашых допісаў у свой Instagram, дзе ўжо больш за 13 000 падпісчыкаў і 1 000 000 праглядаў за апошнія месяцы. Такім чынам ваш пост убачаць людзі, якія цікавяцца творчасцю, адукацыяй і жыццём.

Гэта не конкурс, а гэта магчымасць паказаць сябе, сваю справу і сваю гісторыю шырэй!

Заняткі адбудзецца 13 і 15 студзеня.

Пачатак: 20.00 па Менску (18.00 па Варашаве, 19.00 па Вільні).

Працягласць заняткаў – 1,5 гадзіны.

Мова: беларуская.

Зарэгістравацца на заняткі можна да 12 студзеня. Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!

Пасля рэгістрацыі за дзень і за гадзіну да пачатку заняткаў вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да іх.

Пра выкладчыка:

Як весці свой акаўнт у Instagram

Васіль Ядчанка 

Мае 24 гады досведу працы ва ўсіх відах СМІ, 12 гадоў у PR.

Галоўны рэдактар кросплатформеннага медыя. Медыяменеджэр, кансультант беларускіх СМІ і НГА па працы з відэакантэнтам. 

Блогер, відэа якога ў 2024 годзе паглядзелі 26% усіх жыхароў Беларусі, якія карыстаюцца інтэрнэтам. 

Выкладчык па відэаблогінгу, тэхніцы маўлення, журналістыцы (web, ТБ, радыё). Стваральнік відэа і TikTok серыялаў для міжнародных IT-кампаній і фондаў. 

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі