Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Якія бываць тыпы скуры, як нашая скура старэе і як у хатніх умовах правільна даглядаць за ёй, выкарыстоўваючы розную касметыку. Запрашаем на сустрэчу з Кацярынай Кучук, якая ахвотна падзеліцца з вамі карыснымі парадамі і лайфхакамі.

У час занятку вы даведаецеся:

– чым адрозніваюцца касметыка мас-маркет класа ад аптэчных брэндаў, і ад прафесійнай касметыкі;

– якія кампаненты ў касметыцы замаруджваюць старэнне;

– на якія зоны скуры трэба больш за ўсё звяртаць увагу ў працэсе дагляду;

– сакрэты эфектыўнага самамасажу твару і дэкальтэ.

Вы будзеце разумець як:

– правільна штодзенна даглядаць за скурай, ачышчаць яе, рабіць самамасаж.

– па якому прынцыпу падбіраць касметыку, каб яна прыносіла максімальную карысць.

– вызначыць свой тып скуры, а таксама ваш тып старэння і даведацца ўсё пра граматны дагляд за тварам.

Разынкай курса будзе інфармацыя пра асаблівасці і правілы дагляд за скурай твару  ў зімовы перыяд.

Занятак адбудзецца 18 снежня.

Пачатак: 20.00 па Менску (18.00 па Варашаве, 19.00 па Вільні).

Працягласць занятку – 1,5 гадзіны.

Мова: беларуская.

Зарэгістравацца на заняткі можна да 17 снежня. Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!

Пасля рэгістрацыі за дзень і за гадзіну да пачатку занятку вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да іх.

Пра выкладчыцу:

Клапоцімся пра сваю скуру

Кацярына Кучук

Б’юці-доктарка, касметалагіня і масажыстка.

У касметалогіі больш за 9 год, з іх 5 год у Беларусі і 4 гады ў замежжы.

Маю вышэйшую медычную адукацыю. Люблю рабіць людзей прыгажэйшымі, а значыць і шчаслівейшымі.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі