Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Гэтыя заняткі для тых, хто любіць і шануе беларускую мову, хоча больш упэўненна размаўляць на ёй, натхніцца яе хараством і мілагучнасцю, апынуцца ў прыязнай кампаніі.

На занятках вы даведаецеся праўду і міфы пра беларускую мову, як перайсці на яе і ці варта рабіць гэта, якія найбольш частыя памылкі мы робім пры ўжыванні беларускай мовы, у чым яе адметнасць.

Пасля гэтых заняткаў вы будзеце разумець, як палепшыць сваё валоданне беларускай мовай і пазбягаць распаўсюджаных памылак.

Вы зможаце:

  • выкарыстоўваць атрыманыя веды і матэрыялы для далейшага самаразвіцця;
  • паляпшаць уласнае маўленне ў паўсядзённым жыцці;
  • больш упэўнена камунікаваць па-беларуску ў розных сітуацыях.

Разынкай заняткаў будзе праца з рэальнымі тэкстамі і допісамі жывых людзей, аналіз найбольш распаўсюджаных памылак, а таксама інтэрактыўныя тэсты для праверкі і павышэння ўласнага ўзроўню валодання.

Заняткі адбудуцца 3, 10 і 17 снежня.

Пачатак: 20.00 па Менску (18.00 па Варашаве, 19.00 па Вільні).

Працягласць заняткаў – 1,5 гадзіны.

Зарэгістравацца на заняткі можна нават за гадзіну да іх пачатку! 

Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!

Пасля рэгістрацыі за дзень і за гадзіну да пачатку заняткаў вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да іх.

Пра выкладчыка:

Юрась Каласоўскі

Жывая мова з Юрасём Каласоўскім

Творчы настаўнік беларускай мовы вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, фіналіст конкурсу “Настаўнік года”.

Шмат гадоў працаваў у навучальных установах роднага яму Магілѐва. На працягу сямі гадоў Ю. Каласоўскі выкладаў курсы Мова нанова.

Пасля пераезду ў Гданьск працуе настаўнікам беларускай мовы ў суботняй школе, выкладае польскую мову для беларусаў у Польшчы. Захапленні – бег на доўгія дыстанцыі, асабліва марафоны. На рахунку Ю.  Каласоўскага марафоны ў Кіеве, Варшаве, Рызе, Гданьску, Магілѐве, Лодзі, Торуні.

На сваіх занятках Юрась Каласоўкі па-майстэрску спалучае лінгвістычныя веды з гісторыяй, геаграфіяй і культурай, дапамагае слухачам не толькі палепшыць уласнае маўленне, але і зразумець і адчуць мову, яе сувязь з нацыянальнай ідэнтычнасцю.

Чакаем вас таксама на іншых нашых занятках!

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі