Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Што такое менапаўза, калі яна пачынаецца, што адбываецца з арганізмам жанчыны пасля 35, як дапамагчы сабе лепш спраўляцца з рознымі і часам не самымі прыемнымі пераменамі? Колькі часу доўжыцца пераходны перыяд? Як перабудаваць сваё харчаванне і што з алкаголем?

Шукайце адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні ў відэа па выніках першай лекцыі Анны Герасімавай ў межах курса “Новая энэргія пасля 40: менапаўза без страху і табу“.

Парады па харчаванні ў перыяд менапаўзы ад Ані Герасімавай:

  • Кожны прыём ежы = белок + клятчатка + тлушч, а “голыя вугляводы” (цукар, белы хлеб, печыва, канфеты) – па мінімуме.
  • Абавязковы паўнавартасны сняданак на працягу 2 гадзін пасля абуджэння, з бялком і “павольнымі” вугляводамі – і толькі пасля гэтага кава.
  • Больш гародніны, зеляніны, ягад і цэльных круп, менш салодкай садавіны і апрацаваных прадуктаў.
  • Не сядзі адразу пасля ежы: 10 хвілін хадзьбы пасля абеду або вячэры ўжо прыкметна стабілізуюць цукар у крыві.
  • Не бойся добрых жыроў: аліўкавы алей, арэхі, семкі, авакада, тлустая рыба – важныя для гарманальнага балансу, скуры і насычэння.
  • Пі вады столькі, каб мача была светла-саламянага колеру; раніцу пачынай з 1–2 шклянак вады, а не з кавы.

Поўную версію гэтага занятку глядзіце на нашым ютуб-канале!

Запісвайся на іншыя нашыя заняткі:

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі