Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Чаму нам так цяжка гаварыць пра свае дасягненні і як сацыяльныя стэрэатыпы перашкаджаюць прасоўваць сябе ў асабістым і прафесійным жыцці? Як самапрамоцыя (самарэклама) непасрэдна ўплывае на кар’ерны рост, узнагароды і лідарскія магчымасці?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні – на нашым занятку, які дапаможа вам лепш разумець і шанаваць сваю ўнікальнасць. 

І’m remarkable! Я – адметная!

Пасля гэтых заняткаў вы будзеце разумець, як распазнаваць і пераадольваць унутраныя бар’еры, якія перашкаджаюць упэўнена гаварыць пра свае дасягненні ды эфэктыўна прэзэнтаваць іх у розных кантэкстах. 

Вы зможаце паўдзельнічаць у практыкаваннях, дзе навучыцеся фармуляваць і агучваць
свае дасягненні ўслых.

Вы пачуеце натхняльныя гісторыі іншых удзельні:ц і падзеліцеся ўласнымі поспехамі ў падтрымліваючым асяроддзі.

Вы зможаце далучыцца да сусветнай супольнасці ”І’m Remarkable”, дзе ўжо больш за 700 000 чалавек.

Занятак адбудецца 8 студзеня.

Пачатак: 20.00 па Менску (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).

Працягласць занятку – 1,5 гадзіны.

Мова: беларуская.

Зарэгістравацца на заняткі можна да 8 студзеня. Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!

Пасля рэгістрацыі за дзень і за гадзіну да пачатку занятку вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да яго.

Хто праводзіць:

Насьця.

З 2007 году працуе трэнеркай нефармальнай адукацыі і фасілітатаркай, распрацоўвае і вядзе семінары па тэмах правоў жанчын, гендэрнай роўнасці і фемінісцкага руху, сацыял-дэмакратыі.

Сертыфікаваная фасілітатарка воркшопаў ”І’m Remarkable”, якія дапамагаюць удзельні:цам развіваць упэўненасць і здольнасць да самапрамоцыі.

Насьця перакананая, што Эмпатыя – новая харызма! А фемінісцкае лідарства – гэта не пра тытулы, а пра здольнасць чуць патрэбы свае і іншых.

Далучайцеся таксама да іншых нашых заняткаў!

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі