Падчас гэтага занятку вы адправіцеся ў віртуальнае падарожжа па месцах памяці, звязаных з Халакостам. На прыкладах з Беларусі, Польшчы і Нямеччыны вы ўбачыце розніцу ў культурах памяці.
Вы зразумееце, што часам памяць можа быць нябачнай у гарадской прасторы, але пры гэтым мець свае месца.

Асаблівы акцэнт будзе зроблены на асабістыя гісторыі яўрэйскіх ахвяр.
Занятак будзе прымяркаваны да 27 студзеня – Міжнароднага дню памяці ахвяраў Халакосту.

Занятак адбудецца 22 студзеня.
Пачатак: 20.00 па Менску (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).
Працягласць занятку – 1,5 гадзіны.
Мова: беларуская.
Просім прайсці простую рэгістрацыю. Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!
Пасля гэтага за дзень і за гадзіну да пачатку заняткаў вы атрымаеце нагадванне пра занятак разам са спасылкай на ЗУМ.

02 студзеня 2026