Гэта быў незвычайны сезон! Упершыню ў гісторыі нашыя заняткі праходзілі на стыку двух гадоў (пачаліся ў лістападзе і скончыліся ў лютым). Упершыню ў нас было ажно 30 заняткаў. Гісторыя і культура Беларусі, беларуская мова, здароўе і сучасныя тэхналогіі – гэта далёка не поўны пералік самых папулярных сёлета тэмаў.
Віртуальны Універсітэт: вынікі 9 сезонаА яшчэ мы вельмі ўдзячныя за цёплыя водгукі, якія атрымлівалі пасля заняткаў!
Шаноўныя арганізатары і выкладчыкі Віртуальнага Універсітэта! Вялікі Дзякуй за вашую працу!Заняткі сталі для мяне сапраўдным перадкалядным падарункам. Дзякую, што ўкладаеце свае сілы і час, рыхтуеце якасныя матэрыялы і шчодра дзеліцеся бескаштоўнымі ведамі і навыкамі. Я ўпершыню “паўнацэнна” прайшла курсы вашых заняткаў, і вельмі радуюся гэтаму. Трапіла на лекцыі пра Караткевіча і пра гісторыю, на заняткі фатаграфіі і беларускай мовы. Паўдзельнічала ў коўчынгавай практыцы і ў такой карыснай сустрэчы з касметолагам. Вось колькі ўсяго!
Курс “Культура памяці пра Халакост”:
Вельмі цікавая лекцыя. Вялікі дзякуй лектарцы, якая здолела зацікавіць складанай тэмай і паказаць яе з новага, жывога боку, распавядаючы пра лёс людзей, закранутых гэтымі падзеямі. Прэзентацыя была нагляднай і добра падтрымлівала аповед.
Курс “Як весці свой акаўнт у Інстаграм”
Было цікава, карысна і практычна!
Курс “Жывая мова”
Дзякуй! Цікава, пазнавальна, прыязная атмасферна, дынамічная падача. Як мінімум, дазналася некалькі новых слоў, зафіксавала для сябе правільные адказы там, дзе вагалася ці памылялася. Дзякуй за нявымушанасць і мноства цікавых фактаў!
Курс “Новая энэргія пасля 40+”
Вельмі патрэбная тэма, якасныя цікавыя заняткі, лёгка і прыемна слухаецца, запамінаецца. Карысныя парады, дзякуй!

02 сакавіка 2026