Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

“Бывайце, таварышы, гісторыя нас рассудзіць,”– гэта былі апошнія словы выбітнага беларускага дзеяча Платона Галавача, творчасць якога стала тэмай апошніх заняткаў на курсе “Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры”, які вядзе Васіль Дранько-Майсюк.

Платон Галавач – пісьменнік, грамадскі і культуры дзеяч, празаік, рэдактар, які праславіўся ў 20-х першай палове 30 гадоў. Гэта быў адзіны пісьменнік часоў станаўлення сацыялізму, які не згубіў сваё сумленне і заўсёды пісаў толькі прайду аб тым, што адбывалася, нягледзячы на тое, што пачынаў ён на пасадзе сакратара камуністычнай партыі.

Ён быў шчырым камуністам, але напачатку чорных хваляй рэпрэсій пажадаў выйсці з партыі. Яго творы распавядалі пра тых, каго не прыняла партыя, ці пра тое, што ўрад забыўся пра праблемы вёскі, дзе не была патрэбна калектывізацыя, ці пра тое, што схематызм не ідзе на карысць партыі і людзям. Ён таксама быў адзіным, хто ў тыя часы пачаў пісаць пра рэпрэсіі і дапамагаў, наколькі мог, тым пісьменнікам, якія прайшлі праз зняволенне.

Вынік такой жыццёвай пазіцыі ў тыя часы быў прадказальным: ноччу 29 кастрычніка 1937 года, разам з іншымі культурнымі дзеячамі Беларусі Платон Галавач быў расстраляны.

Мы сабралі некалькі фактаў з жыцця Платона Галавача, якія ўзгадаваліся на лекцыі:

Платон Галавач нарадзіўся ў вёсцы ў Бабруйскім раёне, і там зразумеў, што ён жадае працаваць у партыі. Пасля таго, як Галавач выпадкова апынуўся ў Мінску і атрымаў там партыйную адукацыю, ён пачаў працаваць рэдактарам газеты “Чырвоныя змены”.

Першыя творы Платона Галавача друкуюцца ў газеце “Савецкая Беларусь”. Яго кароткі твор “Новае ў старым”, акрамя камуністычных матываў, пранізаны любоўю да чалавека. Менавіта гэтая любоў да людзей з’яўляецца адной з адметнасцяў творчасці пісьменніка.

Адным з важных твораў Платона Галавача лічыцца “Спалох на загонах”, кніга, якая была напісана пасля шматлікіх вандровак па вёсках падчас калектывізацыі.

Творы Платона Галавача заўсёды атрымлівалі шмат крытыкі з боку літаратурных дзеячаў савецкай Беларусі. На шчасце, ён паспеў стварыць вялікую колькасць твораў, якія былі выдадзены пасля яго рэабілітацыі ў 1956 годзе намаганнямі яго сваякоў.

Больш цікавых фактаў вы ўбачыце ў запісе лекцыі Васіля. Таксама нагадваем, што запісы ўсіх заняткаў курса “Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры” знаходзяцца ў YouTube Віртуальнага Універсітэта.

Да новых сустрэч!

Вядучы

Васіль Дранько-Майсюк

Выкладчык (працуе як у беларускіх варшаўскіх школках, так і анлайн, выкладае беларускую літаратуру, беларускую мову, культуралогію, гісторыю мастацтваў, акторскае майстэрства як для малых так і для дарослых. Піша п’есы (адна з такіх п’ес “Пясняр”, прысвечаная Уладзіміру Мулявіну, ідзе на сцэне НАДТ імя Горкага). Піша сцэнары пра нашых культурніцкіх дзеячоў. Мае дзве вышэйшыя адукацыі (культуролаг і рэжысёр драмы. Ставіць спектаклі ды іграю ў іх, як акцёр. Маю ўласны ютуб канал, дзе распавядае пра выбітных айчынных дзеячоў.   

Бліжэйшыя заняткі

Няма бліжэйшых заняткаў