Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Нават калі ў цябе ніхто не верыць, ты зможаш, маючы моцную сілу волі і ўпартасць, дасягнуць, як Максім Багдановіч, немагчымага. Вы ўпэўніцеся ў гэтым, наведаўшы курс, прысвечаны адной з найвялікшых постацяў беларускай літаратуры.

Акрамя абмеркавання цікавых фактаў пра жыццё і творчасць Багдановіча, на занятках мы будзем гаварыць пра літаратурны працэс першай чвэрці 20-га ст., пра яго тых дзеячоў (В. Ластоўскі, браты А. і І. Луцкевіч, А. Паўловіч, З. Бядуля, З. Верас, В. Лявіцкая і многія іншыя), з кім сустракаўся наш герой. 

Заняткі будуць цікавыя старшакласнікам, студэнтам і ўвогуле аматарам беларускай літаратуры любога ўзросту. 

На  анлайн лекцыях удзельнікі даведаюцца новыя цікавыя факты пра Максіма Багдановіча і той час у якім ён жыў.

Выкладчык стварае свае анлайн заняткі, як цікавыя, захапляльныя монаспектаклі

Разам з тым, тут будзе шмат карыснай дакументальнай інфармацыі, якая пададзена не суха, а займальна, імпэтна, артыстычна. Максім Багдановіч паказаны не іконай, а жывым чалавекам, блізкім нам. 

Выкладчык – Васіль Дранько-Майсюк – культуролаг, даследчык літаратуры, сцэнарыст, педагог, радыёвядучы, публіцыст, тэатральны рэжысёр і актор, пісьменнік, аўтар некалькіх кніг (“Таямніцы нашага садка”, 2018; “Каток-пестунок”, 2023).

Заняткі праходзяць  па-беларуску.

Вядучы

Васіль Дранько-Майсюк

Выкладчык (працуе як у беларускіх варшаўскіх школках, так і анлайн, выкладае беларускую літаратуру, беларускую мову, культуралогію, гісторыю мастацтваў, акторскае майстэрства як для малых так і для дарослых. Піша п’есы (адна з такіх п’ес “Пясняр”, прысвечаная Уладзіміру Мулявіну, ідзе на сцэне НАДТ імя Горкага). Піша сцэнары пра нашых культурніцкіх дзеячоў. Мае дзве вышэйшыя адукацыі (культуролаг і рэжысёр драмы. Ставіць спектаклі ды іграю ў іх, як акцёр. Маю ўласны ютуб канал, дзе распавядае пра выбітных айчынных дзеячоў.   

Іншыя бліжэйшыя заняткі