Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Анонс

Занятак скончыўся Максім Багдановіч – чалавек, які дасягаў немагчымага

Максім Багдановіч – чалавек, які дасягаў немагчымага

Нават калі ў цябе ніхто не верыць, ты зможаш, маючы моцную сілу волі і ўпартасць, дасягнуць, як Максім Багдановіч, немагчымага. Вы ўпэўніцеся ў гэтым, наведаўшы курс, прысвечаны адной з найвялікшых постацяў беларускай літаратуры. Акрамя абмеркавання цікавых фактаў пра жыццё і творчасць Багдановіча, на занятках мы будзем гаварыць пра літаратурны працэс першай чвэрці 20-га ст., пра […]

Васіль Дранько-Майсюк

Занятак скончыўся Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры

Любіце ўнікальныя гісторыі пра сапраўдных беларускіх герояў (пісьменнікаў, актораў, рэжысёраў, кампазітараў), якія стваралі ўнікальныя праекты, яркія мастацкія творы, рабілі нашу дзяржаву моцнай, незалежнай, сваім прыкладам паказвалі, што беларусы моцныя, імпэтныя, не згінаюцца пад мацнейшага? Тады запрашаем на заняткі курса, які распрацаваў для вас вядомы беларускі навуковец і літаратар Васіль Дранько-Майсюк.

Васіль Дранько-Майсюк


Матэрыялы па тэме

Максім Багдановіч – стваральнік элітарнай беларускай літаратуры

Ад анархіста да ўплывовага беларускамоўнага аўтара, ад гімназіста да выдатнага аўтара газеты “Наша Ніва”. Пра гэта і яшчэ пра шмат чаго цікавага размаўлялі слухачы Віртуальнага Універсітэта на чарговай лекцыі, прысвечанай жыццёваму і творчаму шляху Максіма Багдановіча. Як адзначыў вядоўца курса Васіль Дранько-Майсюк, кароткае жыццё Максіма Адамавіча нагадвае атракцыён “Амерыканскія горкі”: за кожным пад’ёмам здараліся нечаканыя […]

Максім Багдановіч — Страцім-лебедзь

Якімі былі апошнія гады жыцця Максіма Багдановіча, ці паспеў выдатны беларускі творца закахацца, выдаць кнігу, павандраваць па Беларусі – пра гэтыя й іншыя цікавыя пытанні размаўлялі слухачы і слухачкі апошняй лекцыі на курсе Васіля Дранько-Майсюка прысвечаным жыццёваму і творчаму шляху Максіма Багдановіча. 1909 год адзін з шчаслівейшых і пераломных у жыцці Максіма Адамавіча: ён становіцца […]

Максім Багдановіч: любоў без прымусу

Культурніцкі дзеяч, які натхняе не толькі сваімі творамі, але і сваёй асобай. Яго клічуць “адмычкай да паэзіі ці парталам”, праз які мы ўваходзім у мір беларускіх вершаваных твораў. Гэты чалавек звычайна падабаўся ўсім беларускім вучням без усялякай прынукі. Менавіта гэты цікавы паэт, мастак слова, літаратурны крытык з’яўляецца героем новая серыі лекцый Васіля Дранько-Майсюка на курсе […]

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры: Максім Гарэцкі

Максім Гарэцкі – адзін з самых яркіх пісьменнікаў Беларусі, які прыйшоў у літаратуру ў 1913 годзе. Сваё першае апавяданне “У лазні” ён выдаў, калі меў усяго 19 год. Жыццё і творчасць пісьменніка сталі тэмай чарговых заняткаў на курсе “Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры”, які вядзе Васіль Дранько-Майсюк. Творчасць Максіма Гарэцкага – адметнасць нашай культуры. Пісьменнік […]

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры: Платон Галавач

“Бывайце, таварышы, гісторыя нас рассудзіць,”– гэта былі апошнія словы выбітнага беларускага дзеяча Платона Галавача, творчасць якога стала тэмай апошніх заняткаў на курсе “Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры”, які вядзе Васіль Дранько-Майсюк. Платон Галавач – пісьменнік, грамадскі і культуры дзеяч, празаік, рэдактар, які праславіўся ў 20-х першай палове 30 гадоў. Гэта быў адзіны пісьменнік часоў станаўлення […]

Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры: Францішак Аляхновіч

Якім было жыццё першага беларускага драматурга, які напісаў п’есу пра жыхароў горада, хто натхніў Францішка Аляхновіча абраць культурніцкую прафесію і якую ролю ў гэтым адыгралі цыркавыя артысты – менавіта з такіх цікавых пытанняў пачалася першая лекцыя на курсе “Падарожжы па лабірынтах беларускай культуры”, які вядзе Васіль Дранько-Майсюк. 9 сакавіка споўнілася 140 год са дня нараджэння […]