Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Культурніцкі дзеяч, які натхняе не толькі сваімі творамі, але і сваёй асобай. Яго клічуць “адмычкай да паэзіі ці парталам”, праз які мы ўваходзім у мір беларускіх вершаваных твораў. Гэты чалавек звычайна падабаўся ўсім беларускім вучням без усялякай прынукі. Менавіта гэты цікавы паэт, мастак слова, літаратурны крытык з’яўляецца героем новая серыі лекцый Васіля Дранько-Майсюка на курсе “Максім Багдановіч – чалавек, які дасягаў немагчымага”.

За 25 год і 5 месяцаў жыцця Максім Багдановіч стаў беларускім паэтам нумар адзін, хоць паспеў выдаць толькі адну кнігу са сваімі творамі. Ён быў першы сярод беларускіх пісьменнікаў XX ст., у вершах якога з’явіліся антычныя і міфалагічныя героі, гістарычныя асобы. Дзеянні яго твораў адбываліся ў Егіпце і Старажытным Рыме, у Вялікім Княстве Літоўскім і сучаснай Вільні, на Ноевым каўчэзе і ў Слуцку часоў Рэчы Паспалітай, калі там там ткалі славутыя слуцкія паясы.

Максім Багдановіч быў бунтар, у нейкім сэнсе, рэвалюцыянер нашай літаратуры. Ён быў яркім індывідуалістам, самым загадкавым беларускім творцам. 

На працягу трох лекцый удзельнікі і ўдзельніцы павандруюць сцежкамі жыцця Максіма Багдановіча ў Менску, Гародні, Ніжнім Ноўгарадзе, Вільні, пазнаёмяцца з яго бацькамі, братамі і паплечнікамі.

А пакуль мы падрыхтавалі “Топ-3” цікавых факта з дзяцінства Максіма Багдановіча:

  • Мэтавай аўдыторыяй твораў Максіма Багдановіча з’яўлялася менавіта беларуская інтэлігенцыя, а найбольшы ўплыў на яго творчасць мелі народныя беларускія казкі і песні.
  • Максім Адамавіч быў сярэднім братам. Вадзім, Максім і Леў – трое дружных братоў. Нягледзячы на тое, што ён не быў самым малодшым, ён усё жыццё хацеў выглядаць старэйшым за свой узрост. У 20 год ён адпускаў бараду і любіў, калі да яго звярталіся на Вы.
  • Куды бы не пераязджала сям’я Багдановічаў, бібліятэка бацькі пісьменніка заўсёды вандравала разам з імі. Адам Багдановіч ніколі не забараняў Максіму Адамавічу чытаць, таму ён быў пісьменнікам, якога натхняў вопыт прачытанага, а не жыццёвы вопыт.

Больш цікавых фактаў шукайце ў прэзентацыі Васіля і ў запісе гэтых заняткаў.

https://youtu.be/_K9BsZOEASo

У час наступнай сустрэчы ў межах гэтага курса ўдзельнікі працягнуць размову пра Максіма Багдановіча: як ён зацікавіўся мовай, калі пачаў складаць першыя вершы па-беларуску, якія былі яго складаныя ўзаемаадносіны з Нашай Нівай, праз які шчаслівы выпадак Максіма Багдановіча пачалі друкаваць.

Запісацца на гэтыя заняткі можна па гэтай спасылцы.

Вядучы

Васіль Дранько-Майсюк

Выкладчык (працуе як у беларускіх варшаўскіх школках, так і анлайн, выкладае беларускую літаратуру, беларускую мову, культуралогію, гісторыю мастацтваў, акторскае майстэрства як для малых так і для дарослых. Піша п’есы (адна з такіх п’ес “Пясняр”, прысвечаная Уладзіміру Мулявіну, ідзе на сцэне НАДТ імя Горкага). Піша сцэнары пра нашых культурніцкіх дзеячоў. Мае дзве вышэйшыя адукацыі (культуролаг і рэжысёр драмы. Ставіць спектаклі ды іграю ў іх, як акцёр. Маю ўласны ютуб канал, дзе распавядае пра выбітных айчынных дзеячоў.   

Бліжэйшыя заняткі