Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Якімі былі апошнія гады жыцця Максіма Багдановіча, ці паспеў выдатны беларускі творца закахацца, выдаць кнігу, павандраваць па Беларусі – пра гэтыя й іншыя цікавыя пытанні размаўлялі слухачы і слухачкі апошняй лекцыі на курсе Васіля Дранько-Майсюка прысвечаным жыццёваму і творчаму шляху Максіма Багдановіча.

1909 год адзін з шчаслівейшых і пераломных у жыцці Максіма Адамавіча: ён становіцца зоркай беларускай літаратуры, друкуецца ў Нашай Ніве і пачынае хварэць на сухоты. Гэта стала мэтай таго, што паэт даволі часта наведвае Крым, і ў адну з такіх вандровак знаёміцца з містычнай Кіцыцынай, якой прысвячае даволі незвычайныя вершы. Калі ён з’язджае, яны не спыняюць стасункі, а вядуць перапіску пакуль таямнічая Кіцыцына не памірае таксама ад сухот у 1915 годзе.

У гэты перыяд Максім Багдановіч паўстае не толькі як выдатны паэт, а яшчэ як востры крытык, што пакідае адбітак на яго стасункі з калегамі, такімі як Янка Купала, Якуб Колас, Альбер Паўловіч і іншыя.

У 1911 годзе адбываецца тая самая паездка ў Вільню, дзе ён сустракаецца з Вацлавам Ластоўскім, і потым правядзе лета ў Ракуцёўшчыне, гэтае лета дае яму сілы на першую і адзіную кнігу ў яго жыцці. Але “Вянок” убачыў свет толькі ў 1914 годзе з-за цяжкіх эканамічных абставін. Кніга была часткова фінансавана Магдаленай Радзівіл з роду Завішы, аб якой можна падрабязна даведацца на курсе Святланы Сілавай “Жанчыны і мужчыны ў гісторыі Беларусі”.

Апошнія гады жыцця Максіма Багдановіча былі насычаны адметнымі падзеямі, на якія не хопіць аднаго артыкулу, мы пералічым самыя цікавыя, на нашу думку:

  • Максім Адамавіч быў геніям, меў унікальны мастацкі стыль, але не мог прыдумаць назву сваёй кнізе, і тады Вацлаў Ластоўскі вырашыў дадаць на кнігу кветкавы ўзор і назваць “Вянок” нібыта на магілу Сяргея Палуяна за тое, што ён адкрыў Багдановіча свету, і той пагадзіўся.
  • Напрыканцы жыцця, Максім Багдановіч знайшоў не толькі платанічнае, але і фізічнае каханне з прыгожай жанчынай Клавай Салтыковай, але гэта быў зусім кароткі курортны раман, вынікам якога стаў інтымны дзённік Максіма Багдановіча, які на жаль яшчэ ніколі не бачыў свет.
  • Падчас свайго прыбывання ў Мінску, Максім Багдановіч жыў на кватэры Змітрака Бядулі, які вельмі цікава і жыва ўзгадаваў гэты час у сваіх успамінах. У гэты перыяд ён стварае “Страцім-лебедзя” і “Пагоню”.

Памірае Максім Багдановіч у Крыме ў 1917 годзе:

Ў краіне светлай, дзе я ўміраю,

У белым доме ля сіняй бухты,

Я не самотны, я кнігу маю

3 друкарні пана Марціна Кухты.

Толькі праз некалькі год Уладзімір Дубоўка знойдзе магілу Максіма Багдановіча ў Ялце, магілу тога творцы, які натхніў сваё творчасцю выдатнейшых майстроў беларускага слова і зараз працягвае натхняць.

Больш падрабязна даведацца пра апошнія гады Максіма Багдановіча можна ў запісе гэтых заняткаў па спасылцы.

Бліжэйшыя заняткі