“Віртуальны Універсітэт” распачынае сёмы сезон. Запрашаем выкладчыкаў!
Маеш шмат цікавай і карыснай інфармацыі, гатовы дзяліцца ёй з іншымі, хочаш быць патрэбным людзям? Запрашаем стаць часткай каманды “Віртуальнага Універсітэту” – адукацыйнай пляцоўкі для людзей усіх пакаленняў, якія хочуць развівацца і атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды. Сёмы сезон “Віртуальнага Універсітэту” распачнецца ў лютым 2023 года. Нашыя заняткі праходзяць у фармаце online. […]









