У Віртуальным Універсітэце распачаўся трэці сезон
Першы занятак 15 лютага правёў святар Андрэй Крот. Ён распавёў, як да нас дайшоў тэкст Бібліі. Лекцыя стала працягам курса, які распачаўся яшчэ ў другім сезоне. Біблія існавала ў шматлікіх рукапісах. Яна пісалася на папірусе, скуры, дрэвы і камені ў форме сувояў або кодэксаў. Мы не маем аўтарскіх арыгінальных рукапісаў, да нас дайшлі толькі копіі. […]